https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь заклікала дасканала разгледзець сітуацыю з парушэннем правоў дзіцяці ў Нарвегіі, Швецыі і Фінляндыі


На гэтым беларуская дэлегацыя акцэнтавала ўвагу ў час 22-й сесіі Савета па правах чалавека ААН, паведамілі ў прэс-службе МЗС.
Беларусь заклікала дасканала разгледзець сітуацыю з парушэннем правоў дзіцяці ў Нарвегіі, Швецыі і Фінляндыі ў выпадках, калі сацыяльныя службы гэтых краін адбіраюць дзяцей у сваіх законных бацькоў па надуманых прычынах.

У рабоце сесіі, якая праходзіць з 25 лютага па 22 сакавіка, прымае ўдзел беларуская дэлегацыя на чале з Пастаянным прадстаўніком Беларусі пры міжнародных арганізацыях у Жэневе Міхаілам Хвастовым. Беларускія дыпламаты, у прыватнасці, прынялі ўдзел у дыскусіях са спецыяльнымі дакладчыкамі аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспубліцы і Ісламскай Рэспубліцы Іран, заклікаўшы Савет па правах чалавека прадоўжыць намаганні па наладжванню з урадамі гэтых краін сапраўднага дыялогу.

У час абмеркавання сітуацый у галіне правоў чалавека, якія патрабуюць увагі з боку Савета, Беларусь акцэнтавала ўвагу на фактах парушэнняў правоў чалавека ў шэрагу краін свету, уключаючы Аўстрыю, Бельгію, Вялікабрытанію, Венгрыю, Германію, Ірландыю, Канаду, Латвію, Літву, Нідэрланды, Нарвегію, Польшчу, Румынію, Славакію, Славенію, ЗША, Фінляндыю, Францыю, Швецыю, Чэхію, Эстонію.

Беларусь выказала занепакоенасць у сувязі з абмежаваннем у краінах ЕС сацыяльных і эканамічных правоў грамадзян, асудзіла разгон мірных дэманстрацый у шэрагу еўрапейскіх сталіц і жорсткія расправы паліцыі над удзельнікамі гэтых падзей.

Беларусь таксама заклікала Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека і Савет рэагаваць на факты парушэнняў правоў чалавека ў краінах - членах ЕС і патрабаваць падсправаздачнасці за такія парушэнні.

13 сакавіка 2013, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:13.03.2013
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:1894
 
Ключевые слова:
Права человека Соцзащита Беспорядки Евросоюз
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме