https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Выстаўка беларускіх мастакоў Ірыны Даманавай і Марыны Мароз адкрылася ў Парыжы


Выстаўка маладых беларускіх мастакоў Ірыны Даманавай і Марыны Мароз 25 лютага адкрылася ў пасольстве Беларусі ў Францыі.
Як адзначыў на прэзентацыі экспазіцыі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка, менавіта культура больш за ўсё збліжае народы. Яна дае магчымасць азнаёміцца з духоўнай спадчынай краін.

Сваёй творчасцю Ірына Даманава і Марына Мароз імкнуцца прадоўжыць лепшыя традыцыі беларускіх майстроў парыжскай школы. На экспазіцыі прадстаўлена 12 графічных работ.

На прэзентацыю сабраліся прадстаўнікі дзяржорганаў Францыі, групы дружбы "Францыя - Беларусь" з рэгіёну Нор-Па-дэ-Кале, замежныя дыпламаты, французскія сябры пасольства. На мерапрыемства таксама была запрошана беларуская дэлегацыя, якая ўдзельнічае ў рабоце Міжнароднага аграпрамысловага салона Sima-2013.

Сімвалічна, што ў гэты перыяд у Люксембургскім музеі ў Парыжы праходзіць выстаўка, на якой прадстаўлены творы Марка Шагала віцебскай тэматыкі. У той жа час тры работы вядомага беларускага мастака Лявона Бакста прадстаўлены на адкрытай у Парыжы перадаўкцыйннай выстаўцы, якая папярэднічае чэрвеньскім таргам аўкцыённага дома "Сотбіс".

Такім чынам, у Парыжы ў адзін перыяд прадстаўлена творчасць беларускіх мастакоў розных перыядаў.

26 лютага 2013, Парыж
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:26.02.2013
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:1778
 
Ключевые слова:
Беларусь-Франция Искусство Выставка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме