https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Папа рымскі пазытыўна адазваўся аб разьвіцьці беларускай мовы ў багаслоўі


У Ватыкане мітрапаліт Менска-магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч уручыў Папу Рымскаму Бэнэдыкту ХVI кнігу зь перакладам усіх чатырох Эвангельляў на беларускую мову і беларускамоўную «Літургію гадзінаў».
«Пантыфік, прагледзеўшы новыя выданьні, выказаў сваё задавальненьне разьвіцьцём багаслоўскай і літургічнай беларускай мовы», — адзначылі ў Рымска-каталіцкай царкве ў Беларусі. Папа Рымскі атрымаў з рук мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча ўжо пяць розных выданьняў на беларускай мове.

Першы том «Літургіі гадзінаў» (Liturgia Horarum) на беларускай мове быў выдадзены зусім нядаўна. Тэкст ахоплівае пэрыяд Адвэнту (Каляднага паста) і Калядаў. На беларускую мову кніга перакладзеная сэкцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакумэнтаў каталіцкай царквы камісіі Божага культу і дысцыпліны сакрамэнтаў пры Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі.

У Ватыкане мітрапаліт Менска-магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч прыняў удзел у паседжаньні Папскай рады справядлівасьці і сьвету, сябрам якой ён быў абраны ў кастрычніку.

БелаПАН, 7 снежня 2012
 
Дата публикации:07.12.2012
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:2376
 
Ключевые слова:
Беларуская мова Ватикан Религия Христианство Косцёл
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме