https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Памёр саліст "Сіняй птушкі" Сяргей Драздоў


У Тамбове ў выніку цяжкай працяглай хваробы ва ўзросце 57 гадоў памёр саліст легендарнай савецкай групы "Сіняя птушка", ураджэнец вёскі Мільча Гомельскай вобласці Сяргей Драздоў.
ВІА "Сіняя птушка" быў заснаваны ў 1972 годзе ў Гомелі. Група праіснавала ў першапачатковым складзе да 1991 года. Калі калектыў вярнуўся з гастроляў па ЗША, у ранейшым складзе больш не збіраўся. Драздоў выступаў у групе ў якасці саліста і граў на бас-гітары.

Скончыў музычную школу па класе балалайкі, а затым паступіў у музычнае вучылішча. З "Сіняй птушкі" ён пайшоў у 2002 годзе і заснаваў ансамбль "Сіняя птушка Сяргея Драздова". Музыкант праславіўся выкананнем такіх хітоў, як "Там, дзе клён шуміць", "На ростанях", "Я іду табе насустрач", "Маміна пласцінка", "Дык вось якая ты".

Звязда, 20 лістапада 2012
 
Дата публикации:20.11.2012
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:2930
 
Ключевые слова:
Синяя Птица Сергей Дроздов Некролог Гомель
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме