https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Сімферопалі арганізаваны бясплатныя курсы па падрыхтоўцы да 21 снежня — дня, калі можа надысці канец свету


Лістоўкі з запрашэннем на гэтыя лекцыі раздаюцца ў цэнтры горада, паведамляюць інфармагенцтвы.
Паводле слоў арганізатара курсаў, напярэдадні 21 снежня трэба запасціся вадой, свечкамі і запалкамі, таму што "электрычнасці не будзе". Таксама рэкамендуецца напярэдадні 21 снежня загадзя папрасіць у знаёмых прабачэння і вярнуць даўгі.

Уяўленні аб тым, што 21 снежня надыдзе канец свету, заснаваны, у прыватнасці, на каляндарнай сістэме індзейцаў майя (а менавіта на тым, што адзін са складзеных імі календароў быў канчатковым — заканчваўся на 2012 годзе па цяперашнім летазлічэнні).

Таксама лама з манастыра Гьяндрэк пад Кайласам, вядомы як аракул Шамбалы, зрабіў заяву для NАSА. У сваім пасланні ён расказаў, што 21 снежня 2012 года Зямля разам з Сонечнай сістэмай пройдзе праз галактычную "нулявую паласу". Паводле слоў тыбецкага ламы, практычна на ўсёй Зямлі каля 9 гадзін раніцы па мінскім часе 21.12.2012 настане поўная цемра і цішыня. Не будзе святла, электрычнасці, сувязі і гукаў. Поўны выхад Зямлі з "нулявой паласы", на думку тыбецкага ламы, чакаецца прыкладна 7 лютага 2013 года. Адбудзецца частковае аднаўленне электразабеспячэння, транспартных зносін. Да канца сакавіка свет адновіцца поўнасцю. Канец свету кардынальна зменіць светапогляд людзей, лічыць аракул Шамбалы. Яны стануць больш духоўнымі.

Сяргей Расолька
Звязда, 23 лістапада 2012
 
Дата публикации:23.11.2012
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:2324
 
Ключевые слова:
Конец света Прогноз
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме