https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дзяды ў Бэльгіі


1 лістапада беларусы з Бэльгіі і Францыі ў чарговы раз сабралася разам, каб ушанаваць памяць усіх спачыўшых продкаў і памянуць тых, хто спрычыніўся да беларускай гісторыі.
Старшыня Беларуска-эўрапейскага задзіночаньня Зьміцер Піменаў апавёў, што ў Беларускай грэка-каталіцкай царкве айцом Янам была адслужана вялікая паніхіда за ўсіх загінулых за радзіму і бязьвінна забітых у цяжкія гады рэпрэсій і змаганьня за бацькаўшчыну.

Пасьля паніхіды вернікі Беларускай парафіі Сьвятамучаніка Язафата Полацкага і Ўваскрасеньня Хрыстовага з Антвэрпэну наведалі магілу беларускага патрыёта і выбітнага кампазытара, які напісаў музыку да гімну Магутны Божа, Міколы Равенскага. Ён пахаваны на могілках у флямандзкім горадзе Лювэне.

Піменаў: «Падчас памінальнай акцыі луналі бел-чырвона-белыя сьцягі і сьцяг беларускіх студэнтаў, перададзены Янкам Жучкам, прадстаўніком пасьляваеннай хвалі беларускай эміграцыі на Захадзе. Спадар Янка пайшоў з жыцьця ў Бэльгіі два гады таму. Яго памяць таксама ўшанавалі ўсе прысутныя, згадаўшы і ўласных продкаў, якія моляцца за нас на тым сьвеце, і ўсіх, хто аддаў часьцінку свайго жыцьця Беларусі».

Радыё Свабода, 1 лістапада 2012
 
Дата публикации:01.11.2012
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:1996
 
Ключевые слова:
Беларусы ў Бельгіі Дзяды
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме