Падчас леташняга шэсьця паліцыя арыштавала больш за 200 чалавек з-за гвалту, які ўспыхнуў у часе акцыі.
Ахоўваць сёньняшнія мерапрыемствы будуць некалькі тысяч паліцыянтаў.
Прэзыдэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі ў гонар Дня незалежнасьці арганізаваў яшчэ адзін марш з вэтэранамі-вайскоўцамі, спрабуючы вярнуць нацыянальнае сьвята ў традыцыйнае рэчышча.
Гэтае сьвята адзначаецца ў Польшчы штогод 11 лістапада ў гонар абвяшчэньня незалежнасьці дзяржавы ад панаваньня Нямеччыны, Расеі і Аўстрыі ў 1918 годзе.
Радыё Свабода, 11 лістапада 2012