https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Чаму дзеці не растуць?


Часам мастацтва скульптуры дапамагае па-іншаму паглядзець на простыя ісціны.

Цыкл манументальных твораў пад назвай "...І памятае ўратаваны свет" скульптара Уладзіміра Слабодчыкава і архітэктара Ігара Марозава намінаваны на атрыманне Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь 2012 г. у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры.Мемарыяльны знак у былым канцэнтрацыйным лагеры Равенсбрук (Германiя, г. Равенсбрук, 2009)

Цыкл быў пачаты ў 2005 годзе, завершаны ў 2009-м і складаецца з чатырох манументальных твораў, прысвечаных увекавечанню памяці герояў і ахвяр фашысцкай агрэсіі. У цыкл уваходзяць: Мемарыяльны знак у былым канцэнтрацыйным лагеры Равенсбрук (Германія, г. Равенсбрук, 2009); Мемарыяльны знак у былым канцэнтрацыйным лагеры Заксэнхаўзэн (Германія, г. Заксэнхаўзэн, 2007); Мемарыял на месцы брацкай магілы воінаў, якія загінулі падчас вызвалення Беларусі, — "Набат вечнай славы" (Светлагорск, 2005); Мемарыял "Дзецям вайны" (Магілёў, 2009).

Помнікі, прысвечаныя розным падзеям Вялікай Айчыннай вайны, ёсць і ў Беларусі, і ва ўсім астатнім свеце. Гэта няпростая тэма, займаючыся якой мастакі могуць вельмі лёгка зрабіць нешта пафаснае і зразумелае. Складаней зрабіць нешта сапраўды шчырае, арыгінальнае, узнёслае і негрувасткае. Асабліва калі гаворка ідзе пра скульптуру, якая павінна быць упісана ў жывы гарадскі або музейны асяродак. І такіх прыкладаў сапраўднага мастацтва насамрэч мала.

Творы Слабодчыкава і Марозава аб`яднаныя агульным мастацкім прынцыпам — выкарыстанне полікультурнай сімволікі сумесна з элементамі вынаходніцтва, расповеду, пазнавальнасці. І хоць у аўтарскім стылі твораў цыклу "...І памятае ўратаваны свет" няма нічога арыгінальнага, глядзяцца гэтыя рэалістычныя скульптуры і мемарыяльныя знакі даволі эфектна.

Велізарны звон, з розных бакоў якога мы бачым быццам фрагменты-сімвалы страшнай навалы, — у светлагорскім "Набаце вечнай славы". Вянок, частка якога сплецена з цярновых галінак, а частка — з аголеных і скрыўленых чалавечых целаў як сімвал пакут людзей у канцэнтрацыйных лагерах — у мемарыяльным знаку ў былым канцэнтрацыйным лагеры Равенсбрук. У памяць аб вязнях з Беларусі, якія былі закатаваны ў канцэнтрацыйным лагеры Заксэнхаўзэн — мемарыяльны знак у выглядзе фрагмента паласатай вопраткі вязняў. У цэнтры — дзірка ад кулі, уздоўж — надпіс на іўрыце. Трапна, лаканічна, канцэптуальна, кранальна. Помнік дзецям-ахвярам вайны ў Магілёве наогул захапляе. У аснове канцэпцыі — лінейка, якая ёсць у кожным доме, дзе ёсць дзеці. На касяку дзвярэй або проста на сцяне бацькі крэйдай ці алоўкам адзначаюць, на колькі дзіця падрасло за год.

А дзеці вайны не растуць...

Наогул, адрознай рысай усіх твораў цыкла з`яўляецца сінтэз мастацтваў: рознамаштабная скульптурная пластыка, манументальная і ландшафтная архітэктура. Пластычныя кампазіцыі арганізуюць не толькі ўласную прастору, але зарыентаваны і на гарадскія вуліцы, добра бачныя з многіх кропак.

Прайшоў час. Скульптуры ўжо добра ўпісаліся ў гарадскі асяродак. Людзі ходзяць міма і думаюць пра нешта сваё. А нехта думае пра мірнае неба.

Зоя Светлая
Звязда, 18 жніўня 2012

 
Дата публикации:18.08.2012
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:2785
 
Ключевые слова:
Скульптура Великая Отечественная война
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме