https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Плануецца, што 2013 год будзе абвешчаны ў СНД Годам экалагічнай культуры і аховы навакольнага асяроддзя


Гэты дакумент амбяркуюць эксперты ў Мінску 13—14 чэрвеня.
Плануецца, што 2013 год стане Годам экалагічнай культуры і аховы навакольнага асяроддзя ў СНД. Адпаведны праект рашэння ўжо падрыхтаваны і будзе ўнесены ва ўстаноўленым парадку на разгляд чарговага пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаўСадружнасці (восень 2012 года, Украіна). Згодна з ім, членам СКУ будзе таксама прапанавана зацвердзіць план асноўных мерапрыемстваў года.

Як паведаміла прэс-служба Выканаўчага камітэта Садружнасці, праект плана складаецца з чатырох раздзелаў: арганізацыйна-прававыя мерапрыемствы, правядзенне сумесных арганізацыйна-практычных мерапрыемстваў, правядзенне інфармацыйных мерапрыемстваў і механізм кантролю. Свае прапановы ў дакумент падалі Арменія, Беларусь, Кыргызстан, Расія, Таджыкістан, Украіна і Выканкам СНД. Сярод іх — прыняцце Канцэпцыі супрацоўніцтва ў сферы выкарыстання аднаўляных крыніц энергіі, распрацоўка прапаноў аб экалагічнай палітыцы краін Садружнасці ў сферы выкарыстання атамнай энергіі ў мірных мэтах.

У план прапаноўваецца ўключыць правядзенне VI Неўскага міжнароднага экалагічнага кангрэса і XI міжнароднага форуму па прамысловай бяспецы ў Санкт-Пецярбургу, маладзёжнай навуковай канферэнцыі "Праблемы навакольнага асяроддзя і выдзяленне груп рызыкі сярод насельніцтва" ў Ерэване, міжнароднай навуковай канферэнцыі "Сахараўскія чытанні 2013 года: экалагічныя праблемы XXI ст." і міжнароднай студэнцкай алімпіяды дзяржаў — удзельніц Садружнасці "Экалагічная бяспека" ў Мінску, экакультурнага фестывалю ў межах СНД "Моладзь па Вялікім шоўкавым шляху" і Міжнароднага форуму па захаванні снежнага барса ў Бішкеку,  а таксама іншыя мерапрыемствы.

У Выканкаме СНД зазначаюць, што міждзяржаўнае супрацоўніцтва краін Садружнасці ў сферы забеспячэння экалагічнай бяспекі ажыццяўляецца на аснове Пагаднення аб узаемадзеянні ў сферы экалогіі і аховы навакольнага прыроднага асяроддзя, прынятага ў 1992 годзе.

Асноўнымі задачамі гэтага супрацоўніцтва з`яўляюцца каардынацыя і правядзенне ўзгодненай палітыкі дзяржаў у гэтай сферы; падрыхтоўка рэкамендацый па гарманізацыі прыродаахоўнага заканадаўства, навукова абгрунтаваных норм уцягвання прыродных рэсурсаў, экалагічных норм і стандартаў краін СНД; узгадненне метадаў па ажыццяўленні кантролю за генетычнымі змяненнямі ў супольнасці жывых і раслінных арганізмаў, абароне рэдкіх і знікаючых відаў; ажыццяўленне ўзгодненай навукова-тэхнічнай дзейнасці, арганізацыя скаардынаваных фундаментальных і прыкладных экалагічных даследаванняў, удасканаленне экалагічнай адукацыі і выхавання і інш.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 12 чэрвеня 2012
 
Дата публикации:12.06.2012
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:2699
 
Ключевые слова:
Экология Охрана окружающей среды Конференция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме