Кампанія Google 7 ліпеня адзначае 130 гадоў з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы.
Увесь дзень для жыхароў Беларусі на старонцы google.by дэманструецца святочны лагатып кампаніі, створаны ў гонар паэта, паведаміла прадстаўнік кампаніі Кацярына Губчык.
Стварэнне святочных лагатыпаў (дудлаў) прымеркаванае да розных памятных дат, святаў, дзён нараджэння вядомых людзей і "ўжо даўно стала традыцыяй кампаніі Google".
БелаПАН, 7 ліпеня 2012