Арганізавалі ялінку Беларускі дом у Варшаве, фонд Jedna Europa, фонд Open Culture, сайт interpolit.com.
"Ялінка — гэта свята, якое яднае ўсе ўзросты, дорыць нам веру ў цуд і лепшае заўтра, — кажа адзін з арганізатараў свята Зміцер Бародка. — Дзеці ўзрушаныя і ўражаныя, шмат хто з іх упершыню пазнаёміўся з Дзедам Марозам".
"Было б здорава, каб гэтая ялінка стала першай ластаўкай у супольных святах беларусаў у Варшаве, — мяркуе адна з гасцей, мама чатырохгадовага Стаса. — Спадзяюся найбліжэйшым часам пабачыць многіх новых знаёмых у нас з мужам у гасцях, куды я з радасцю запрашаю ахвотных".
Арганізатары ялінкі ў Беларускім доме зычаць усім беларусам еднасці па ўсім свеце, любові да ўласных традыцый і салідарнасці.
"З Новым годам усіх! І давайце памятаць: на Дзеда Мароза спадзявайся, але й сам старайся!" — жадаюць яны.
БелаПАН
1 снежня 2012