https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Лаўрэатамі прэміі "Люблю Беларусь" сталі Уладзімір Някляеў, Лявон Вольскі, Марыя Содэрберг


Вечарам 12 лютага міжнародная маладзёжная арганізацыя "Малады фронт" (Чэхія) у другі раз уручыла ўзнагароды прэміі "Люблю Беларусь". Урачыстасць прайшла ў офісе Партыі БНФ.
Былі названы лаўрэаты ў васьмі намінацыях: у намінацыі "Беларусізацыя" — "Беларуская вікіпедыя"; "Палітыка" — лідар кампаніі "Гавары праўду!" Уладзімір Някляеў; "Культура" — музыкант Лявон Вольскі; "Спорт" — прафесійны баец Віталь Гуркоў; Pro-Belarus — шведская журналістка і фатограф, арганізатар штогадовых Шведскіх дзён у Беларусі Марыя Содэрберг; "Журналістыка" — карэспандэнт "Еўрапейскага радыё" для Беларусі Зміцер Лукашук; "Грамадская дзейнасць" — Беларускі Хельсінкскі камітэт і праваабарончы цэнтр "Вясна", якія ўзначальваюць Алег Гулак і Алесь Бяляцкі; "Змагар года" — палітвязні 19 снежня.

Як адзначыў на цырымоніі намеснік старшыні арганізацыі Мікалай Дземідзенка, асноўным крытэрыем для адбору намінантаў прэміі была любоў да Беларусі. Ён паведаміў таксама, што сёння супрацоўнікі Камітэта дзяржбяспекі канфіскавалі восем статуэтак, прызначаных для лаўрэатаў, таму пакуль яны атрымалі толькі сертыфікаты.

БелаПАН
12 лютага 2011

 
Дата публикации:13.02.2011
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:2942
 
Ключевые слова:
Малады фронт БНФ
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме