https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Кароткаметражка выхаванцаў Мінскага сувораўскага вучылішча атрымала спецпрыз фестывалю ў Санкт-Пецярбургу


Такая інфармацыя размешчана на сайце Выканкама СНД са спасылкай на Савет міністраў абароны Садружнасці.
З 19 па 21 кастрычніка ў Санкт-Пецярбургу на базе Нахімаўскага ваенна-марскога вучылішча і Пансіёна выхаванак Мінабароны Расіі праходзіў Усеармейскі кінафестываль аматарскіх кароткаметражных фільмаў і відэаработ «Кадэцкі погляд» сярод выхаванцаў давузаўскіх адукацыйных устаноў дзяржаў — удзельніц СНД. 

Яго мэта — развіццё дзіцячага кіно і медыятворчасці, выхаванне патрыятызму і грамадзянскай адказнасці, а таксама глядацкай культуры маладога пакалення.

Кінафестываль «Кадэцкі погляд» праводзіцца ў адпаведнасці з рашэннем Савета міністраў абароны дзяржаў — удзельніц СНД і з’яўляецца самым маладым з творчых конкурсаў, якія арганізуюцца абароннымі ведамствамі краін Садружнасці.

У гэтым годзе ў фестывалі ўдзельнічалі выхаванцы з 32 давузаўскіх адукацыйных арганізацый Мінабароны Расіі і дзяржаў-удзельніц СНД. Усяго на конкурс было прадстаўлена 86 работ. Тэма мінулага кінафестывалю — «Пасланне да чалавека». У конкурсную праграму былі ўключаны фільмы, якія адлюстроўваюць кадэцкі погляд выхаванцаў і выхаванак на вялікае гістарычнае мінулае і сучаснае Айчыны, шчырыя чалавечыя адносіны, любоў і павагу да сваёй краіны.

Цырымонія ўзнагароджвання прайшла ў санкт-пецярбургскім Пансіёне выхаванак Мінабароны Расіі 20 кастрычніка. У склад журы, якое вызначала пераможцаў кінафестывалю, увайшлі вядомыя расійскія акцёры і дзеячы культуры.

Гран-пры кінафестывалю «Кадэцкі погляд» атрымала каманда маскоўскага Пансіёна выхаванак Мінабароны Расіі. Яны прадставілі кароткаметражку «Вера, Надзея...», якая расказвае пра дзвюх дзяўчынак-выпускніц з рознымі гісторыямі, лёсамі і характарамі. Нечаканая сустрэча на даху дома стала для кожнай з іх падставай паверыць у сябе, пераадолець свае страхі і няўпэўненасць. Першае месца заняў фільм Ульянаўскага гвардзейскага сувораўскага ваеннага вучылішча «Ваня і кацяня», серабро ўзялі нахімаўцы з Мурманска з карцінай «Флэшка», трэцімі сталі кадэты Краснадарскага прэзідэнцкага кадэцкага вучылішча са стужкай «Почырк дзіцячы».

Эксперты — члены журы кінафестывалю — таксама вылучылі кароткаметражны ігравы фільм «Парад пакаленняў» выхаванцаў Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча, якія за сваю работу атрымалі прыз у спецыяльнай намінацыі «Нашчадкі сувораўскіх традыцый».

Узнагароджваючы каманду Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча, сакратар Савета міністраў абароны дзяржаў — удзельніц СНД генерал-маёр Юрый Дашкін адзначыў, што, удзельнічаючы ў спаборніцтвах, выхаванцы ўносяць уклад у развіццё міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва, умацаванне дружбы і ўзаемаразумення паміж народамі. Такія спаборніцтвы дазваляюць не толькі праявіць творчыя здольнасці, але і больш даведацца пра гісторыю сваёй краіны, захаваць у нашчадкаў памяць аб агульным гістарычным мінулым, а таксама ўмацоўваюць дружалюбныя адносіны паміж нашымі народамі і дзяржавамі.

«Для Савета міністраў абароны дзяржаў СНД, які ў бягучым годзе адзначае сваё 30-годдзе, развіццё ўзаемадзеяння краін у галіне адукацыі выступае адным з прыярытэтаў сумеснай дзейнасці», — падкрэсліў Юрый Дашкін.

Звязда, 24 кастрычніка 2022
 
Дата публикации:24.10.2022
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:854
 
Ключевые слова:
Любительскиое кино Кинофестиваль СНГ Кадеты Суворовское училище
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме