https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


“Frankfurter Allgemeine” да 100-годзьдзя Барыса Кіта


Адзначыў свой стогадовы юбілей усясветна вядомы навуковец, спэцыяліст у галінах астранаўтыкі, матэматыкі, фізыкі, хіміі, філязофіі, ганаровы прафэсар Мэрылэндзкага ўнівэрсытэту ў ЗША, жыхар Франкфурту-на-Майне, беларус паводле паходжаньня Барыс Кіт.
Адзначыць свой стогадовы юбілей усясьветна вядомы навуковец, спэцыяліст у галінах астранаўтыкі, матэматыкі, фізыкі, хіміі, філязофіі, ганаровы прафэсар Мэрылэндзкага ўнівэрсытэту ў ЗША, жыхар Франкфурту-на-Майне, беларус паводле паходжаньня Барыс Кіт вырашыў у невялікім старамодным гатэліку ў Заксэнгаўзэне ва ўсходняй Нямеччыне. На сьвяткаваньне зьехаліся маладыя і старыя сябры, суседзі, калегі. За раялем у гасьцёўні гралі Шапэна і Моцарта. Слухаючы музыку і размаўляючы з гасьцямі, Барыс Кіт выглядаў шчасьлівым, піша нямецкае выданьне “Frankfurter Allgemeine”.

Дарэчы, з днём народзінаў Барыса Кіта звычайна віншуюць двойчы. Ён нарадзіўся 24 сакавіка 1910 году паводле старога стылю, або 6 красавіка паводле новага. Карані роду Кітоў — на Карэліччыне. Адсюль на пачатку мінулага стагодзьдзя бацька будучага навукоўца Ўладзімер пераехаў у Санкт-Пецярбург. Хутка ў ягонай сям’і нарадзіўся сын Барыс. У лютым 1917-га маленькі Барыс робіцца непасрэдным сьведкам гістарычных падзеяў, якія пазьней прымусяць яго крута зьмяніць сваё жыцьцё.

“Frankfurter Allgemeine” так перадае яго тагачасныя ўспаміны:

“Трымаючыся за руку маці, хлопчык бяжыць па засьнежаным Пецярбургу. Маці цягне яго нейкім завулкам на цудоўны праспэкт гэтага гораду цароў. Тут шмат людзей зь чырвонымі сьцягамі. Яны крычаць і сьпяваюць. Хлопчык ледзь ня плача: “Мама я хачу дадому, мне тут холадна”.

Хлопчык ня ведае, што якраз гэтыя чырвоныя сьцягі зробяць яго жыцьцё вандроўным. Ён аб’езьдзіць паўплянэты. Шлях зь Пецярбургу ў Франкфурт будзе вельмі доўгі.

У сувязі з рэвалюцыйнымі падзеямі сям’я чыноўніка расейскага Міністэрства сувязі мусіла ўцякаць на бацькаву радзіму. Тут прайшлі дзіцячыя і маладыя гады Барыса Кіта. Ён скончыў беларускую гімназію, атрымаў унівэрсытэцкую матэматычную адукацыю ў Вільні. Пачаў працаваць настаўнікам у заходнебеларускі мястэчку Лебедзева, дзе і сустрэў Другую ўсясьветную вайну. Падчас акупацыі Кіт апынуўся ў нямецкай вязьніцы быццам бы за сувязь з партызанамі. Аднак вучні дапамаглі яму вызваліцца з турмы і нават аднавіцца на працы.

Не чакаючы прыходу Чырвонай Арміі, Кіт, які на той момант ужо меў сваю сям’ю, вырашыў перабірацца на Захад. У Нямеччыне ён стаў сьведкам бамбаваньня, тут і сустрэў канец вайны.

“Я хацеў зьехаць на Захад, у дэмакратыю”, узгадвае вядомы навуковец. У 1948 годзе ён нарэшце атрымаў дазвол на выезд у Амэрыку.

“Трумэн быў вялікім прэзыдэнтам, дзякуючы яму гэтулькі людзей апынуліся ў ЗША”.

Яшчэ з амэрыканскіх прэзыдэнтаў ён шануе Рэйгана. “Ён зваліў камунізм”, кажа Кіт, які ніколі ня быў прыхільнікам “чырвоных”.

У ЗША Кіт напачатку працуе хімікам у Нью-Джэрзі, аднак нядоўга. Аднойчы ён сустрэў суайчыньніка — супрацоўніка фірмы “North American Aviation”, якая займаецца праектамі ў галіне касманаўтыкі і аэранаўтыкі.

“Ідзі да нас”, сказаў мне сябар. Я адказаў: “Okay!”, — усьміхаецца Кіт, гэты надзвычай сьветлы чалавек, які пастаянна ўстае, каб паціснуць кожнаму руку. Ён дажыў да такога веку таму, што заўсёды меў чыстае сэрца і сумленьне”, — піша “Frankfurter Allgemeine”.

North American Aviation стала для Кіта пачаткам дасьледніцкай кар’еры ў галіне астранаўтыкі. Ён дасьледаваў выкарыстаньне вадкага вадароду ў ракетабудаваньні, удзельнічаў у распрацоўцы паліва для касьмічных караблёў Аpollo і Shuttle, іншых праектах.

Барыса Кіта прымаюць прэзыдэнты, усясьветна вядомыя дзеячы навукі. Для правядзеньня навуковых дасьледаваньняў Мэрылэндзкі ўнівэрсытэт у 1972 годзе накіроўвае свайго прафэсара ў Нямеччыну. Спачатку навуковец плянуе прабыць тут некалькі гадоў. Аднак, на той час ужо ўдавец, ён сустракае тут сваё каханьне.

“Так я і застаўся”, — кажа Барыс гасьцям, які сабраліся на дзень яго народзінаў. — “Я вельмі шчасьлівы тут. У душы я эўрапэец”. “Госьці пляскалі ў далоні, а Барыс Кіт ізноў усьміхаўся”, піша “Frankfurter Allgemeine”.

У размове са “Свабодай” Кіт неаднойчы адзначаў, што ніколі не забываўся пра Беларусь.

Яго імя вярнулася на Бацькаўшчыну толькі ў 1990-я. Усясьветна вядомы вучоны, ганаровы акадэмік многіх краінаў сьвету стаў ганаровым доктарам Гарадзенскага ўнівэрсытэту, а таксама ганаровым грамадзянінам Наваградку.

Радыё Свабода
 
Дата публикации:06.04.2010
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:9052
 
Ключевые слова:
Барыс Кіт 100 год Борис Кит 100 лет
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме