Студэнт IV курса філфака БДУ Ўлад Парыцкі перамог у турніры па “Сваёй гульні” на V Кубку Еўропы па інтэлектуальных гульнях сярод студэнтаў. Гэтыя спаборніцтвы, якія штогод праходзяць у Пецяргофе - прыгарадзе Санкт-Пецярбурга - традыцыйна збіраюць мацнейшых знатакоў студэнцкага ўзросту з Расіі, Украіны, Беларусі і Казахстана.