https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Пуцін: памагатых нацыстаў узвялі ў ранг нацгерояў ва Украіне


З партрэтамі гэтых людзей, як з абразамі, ходзяць па вуліцах буйных гарадоў Украіны, і з гэтым змагаецца Расія, падкрэсліў прэзідэнт РФ.
Людзі, якія супрацоўнічалі ў гады Вялікай Айчыннай вайны з нацыстамі, сёння з’яўляюцца сімваламі Украіны – там яны ўзведзены ў ранг нацыянальных герояў, і з гэтым змагаецца Расія, заявіў кіраўнік РФ Уладзімір Пуцін.

"Вось сёння такія людзі ва Украіне ўзведзены ў ранг нацыянальных герояў, з іх партрэтамі ходзяць, як з абразамі, па буйных гарадах, ім аддаюць гонар, яны з’яўляюцца сімваламі сённяшняй украінскай дзяржавы. Вось з гэтым мы і змагаемся", - сказаў Пуцін на цырымоніі закрыцця Сусветнага фестывалю моладзі ў Сірыусе ў сераду.

Пры гэтым, звяртаючыся да ўдзельнікаў СФМ, кіраўнік расійскай дзяржавы выказаў упэўненасць, што дзякуючы такім людзям, як яны, рана ці позна адбудзецца ўз’яднанне Украіны і Расіі, "ва ўсякім разе на духоўным узроўні".

"Гэта непазбежна", - заявіў расійскі лідар.

І ўсё, што перашкаджае гэтаму, трэба выкараняць, дадаў ён.
"А перашкаджаюць гэтаму самыя агідныя праявы нацыяналізму. Вось гэта бяда, якая атручвае жыццё вельмі многіх народаў, у тым ліку і сёння ва Украіне", - сказаў Уладзімір Пуцін.

Пра тое, што галоўнай мэтай спецаперацыі ва Украіне з’яўляецца дэнацыфікацыя, расійскі лідар падкрэсліваў, у тым ліку, у нядаўнім інтэрв’ю амерыканскаму журналісту Такеру Карлсану. Размова ў гэтым выпадку ідзе аб забароне ўсялякіх неанацысцкіх рухаў, адзначаў прэзідэнт РФ.

Мінск, 6 сакавіка 2024
Sputnik
 
Дата публикации:06.03.2024
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:22
 
Ключевые слова:
Украина Нацизм Национальный герой Спецоперация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме