Акрамя скульптурнай групы Воінскіх могілак будзе дэмантаваны яшчэ адзін помнік і абсталяванне для Вечнага агню ў выглядзе пяціканцовай зоркі з чырвонага граніту. Таксама будуць знішчаны мемарыяльныя дошкі з надпісамі аб вызваленні Клайпеды на літоўскай і рускай мовах, каменная пліта з надпісам аб вечнай памяці "забітым і загінулым вязням фашысцкіх лагераў". Між тым гранітныя таблічкі з прозвішчамі пахаваных будуць захаваны, удакладнілі ў мэрыі.
22 чэрвеня гарадскі савет Клайпеды прыняў рашэнне аб дэмантажы скульптурнай групы Воінскіх могілак. У гэтым месцы, на вуліцы Даўканта, пахаваны ваеннаслужачыя Савецкага Саюза, якія загінулі ў баях з арміяй нацысцкай Германіі за Клайпеду ў студзені 1945 года. У 1975 годзе на гэта пахаванне былі перанесены астанкі салдат з Клайпедскага раёна і з былой плошчы Перамогі ў Клайпедзе. Тут таксама знаходзяцца 47 мемарыяльных таблічак з 694 прозвішчамі загінулых ваенных.
4 ліпеня 2022, Мінск
БЕЛТА
БЕЛТА