https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сейм Латвіі ўзгадніў знос манумента Вызваліцелям Рыгі


Святкаванне 77-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу Помнік воінам Савецкай Арміі - вызваліцелям Савецкай Латвіі і Рыгі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Рызе.
Помнік ахоўваўся двухбаковым дагаворам, падпісаным Латвіяй і Расіяй, сёння сейм Латвіі прагаласаваў за прыняцце закона, якім спыняецца дзеянне артыкула пагаднення.

Сейм Латвіі ўзгадніў знос манумента Вызваліцелям Рыгі: 70 латышскіх дэпутатаў з 88 галасавалі "за", 18 - "супраць", паведамляецца на сайце сейма Латвіі.

"Сейм Латвіі ў другім, канчатковым чытанні прагаласаваў за прызнаны тэрміновым законапраект, які спыняе дзеянне артыкула латвійска-расійскага дагавора аб захаванасці мемарыяльных збудаванняў і помнікаў", - гаворыцца ў паведамленні.

Рашэннем дэпутатаў прыпынена дзеянне артыкула 13 пагаднення паміж урадамі Расіі і Латвіі па пытаннях сацыяльнай абароненасці расійскіх ваенных пенсіянераў і членаў іх сямей, якія жывуць на тэрыторыі Латвіі, падпісанага ў 1994 годзе. Закон аб прыпыненні дзеяння артыкула ўступае ў сілу на наступны дзень пасля апублікавання.

У адмененым артыкуле прадугледжвалася, што "з улікам міжнароднай практыкі латвійскі бок забяспечвае дагляданне, добраўпарадкаванне і захаванасць мемарыяльных збудаванняў і месцаў масавых пахаванняў воінаў на тэрыторыі Латвійскай Рэспублікі".

Радыкалы дабіваліся зносу не адзін год

Зносу помніка Вызваліцелям Рыгі радыкалы ў Латвіі дабіваліся пачынаючы з 1990-х гадоў. Два нацыяналісты памерлі ў выніку выбуху бомбы, якой яны хацелі знішчыць помнік у 1997 годзе.
Знесці помнік у 2012 прапанаваў Артыс Пабрыкс – міністр абароны Латвіі. У 2019-м адзін з дэпутатаў латышскага парламента прапаноўваў перайменаваць помнік і дапоўніць яго шыльдамі, якія тлумачылі яго гісторыю ў новым святле, а заадно і перарабіць прылягаючы парк, вярнуўшы даваенную планіроўку.

Дзень Перамогі – 2022 у Рызе

У Дзень Перамогі да манумента, прысвечанага Вызваліцелям Рыгі, прыйшло шмат людзей з кветкамі. Аднак кветкі не праляжалі каля манумента і дня, муніцыпальныя ўлады сабралі іх раніцай 10 мая бульдозерам і вывезлі як смецце.

У той жа дзень да помніка сталі прыходзіць людзі, якія прынеслі яшчэ больш кветак.

У Латвіі штогод праходзяць шэсці былых легіянераў СС. У гэтых мерапрыемствах удзельнічаюць дэпутаты ды іншыя службовыя асобы Латвіі. Удзельнікі шэсцяў дэманструюць нацысцкія ўзнагароды і сімволіку.

Нагадаем, што дзеянні падраздзяленняў СС падчас Другой Сусветнай вайны былі асуджаныя на Нюрнбергскім працэсе, сама арганізацыя была забаронена. Шэсці яе легіянераў, якія праводзяцца ў Латвіі, асуджаюць многія краіны, у тым ліку Расія.

Мінск, 12 мая 2022
Sputnik
 
Дата публикации:12.05.2022
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:888
 
Ключевые слова:
Латвия Рига День Победы Нацизм Вторая мировая война
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме