https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Эпоха постпраўды. Ваенны эксперт аб інфармацыйных тэхналогіях і правакацыях


Нам давядзецца працаваць ва ўмовах эпохі постпраўды. Такі пункт гледжання выказаў намеснік старшыні грамадскага аб`яднання "Ваенна-навуковае таварыства" кандыдат педагагічных навук Уладзімір Макараў у праекце "У тэме" на Youtube-канале БЕЛТА.
"У Бучы аднолькавы почырк з Іракскай кампаніяй 1911 года, калі самі ЗША садзейнічалі таму, каб Ірак ажыццявіў аперацыю супраць Кувейта, а далей паказалі забітых дзяцей. Шкляныя інкубатары, скрываўленыя цельцы. Праз некалькі гадоў было паказана, што гэта спецыяльна вырабленыя лялькі. А так увесь Захад рыдаў каля сваіх манітораў: як гэта так, дыктатар знішчае дзяцей?" - растлумачыў Уладзімір Макараў.

Эксперт звярнуў увагу: праблема таго, што людзі вераць такім правакацыям, заключаецца ў развіцці сучасных інфармацыйных тэхналогій.

"Яны нясуць у сабе не толькі пазітыўныя элементы. Як адзначае нейрабіёлаг Сьюзан Грынфілд, ідзе прымітывізацыя мыслення, асабліва дзяцей. Але справа не ў іх. У 2016 годзе ў знакамітым Оксфардскім слоўніку словам года было названа "эпоха постпраўды". Сёння не патрэбны аргументы, факты, гэтак жа, як у постмадэрне (а ідэалогія Заходняй Еўропы і ёсць постмадэрнізм), адмаўляецца ўсё - ідэалогія, выхаванне. Няма розніцы паміж ненарматыўнай лексікай на агароджы і класічным творам. Калі тэкст - ён мае права быць. Гэта эпоха постпраўды, таму нам давядзецца працаваць у гэтых умовах", - сказаў ён.



15 красавіка 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:15.04.2022
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:642
 
Ключевые слова:
Информационная война Технологии "Эпоха постправды" Идеология
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме