Кіраўнік дзяржавы крытычна выказаўся аб прынятым ва Украіне рашэнні на заканадаўчым узроўні забараніць рускую мову. "Што дрэннага, калі б украінцы размаўлялі на рускай мове?" - сказаў ён.
На яго думку, для больш шырокага распаўсюджвання ўкраінскай мовы трэба было заахвочваць насельніцтва, каб людзі былі зацікаўлены ў яе вывучэнні.
"Уладзімір Зяленскі не мог размаўляць на ўкраінскай мове, калі стаў Прэзідэнтам. Ён паставіў перад сабой мэту - асвоіць украінскую мову не горш, чым рускую. Ён гэтай мэты дасягнуў, - прывёў прыклад беларускі лідар. - Чаму іншым украінцам не даць такое права? Не, пачалі ламаць праз калена".
Беларусь, як нагадаў Прэзідэнт, таксама перажывала часы, калі вырашалася моўнае пытанне. Але ў выніку ў краіне і беларуская, і руская мовы з`яўляюцца дзяржаўнымі.
"Мы з вамі размаўляем, я размаўляю па-руску, - сказаў Аляксандр Лукашэнка, дадаўшы, што мог бы гэтак жа размаўляць і на беларускай мове. - Я нікога не прымушаю гаварыць менавіта на гэтай мове".
"Мы з вамі размаўляем, я размаўляю па-руску, - сказаў Аляксандр Лукашэнка, дадаўшы, што мог бы гэтак жа размаўляць і на беларускай мове. - Я нікога не прымушаю гаварыць менавіта на гэтай мове".
"У нас сёння ўжо і англійскую мову ведаюць не горш, чым беларускую. І мы не насаджалі гэта. У выніку неабходнасці (людзі вывучаюць англійскую мову.). Міжнародная мова, яе трэба ведаць. Цяперашняе пакаленне (і мае дзеці) не жылі ніколі за мяжой, ні ў Амерыцы, ні ў Англіі, а свабодна размаўляюць на англійскай мове. У школе, у ВНУ асвоілі яе. Малодшы (сын кіраўніка дзяржавы.) наогул вучыцца на англійскай мове, як і на рускай і беларускай. Чаму нельга было такую талерантнасць пашыраць ва Украіне?" - звярнуў увагу Прэзідэнт.
6 мая 2022, Мінск
БЕЛТА
6 мая 2022, Мінск
БЕЛТА