Віялета Калеснікава — адна з стваральніц «Віні-Пуха» і «Брэменскіх музыкаў» — памерла 26 сакавіка ва ўзросце 83 гадоў. Журботную навіну паведамілі ў школе-студыі «Шар», дзе яна выкладала.
«Віялета Калеснікава — заслужаны мастак РСФСР, легендарны аніматар і адзін з самых дасведчаных педагогаў некалькіх пакаленняў аніматараў у Расіі», — гаворыцца ў паведамленні.
Развітанне адбудзецца 28 сакавіка.
Звязда, 27 сакавіка 2022