Даследчыкі паспрабавалі вызначыць зменныя ў клімата-сацыяльнай сістэме, якія могуць аказаць уплыў на змену клімату ў гэтым стагоддзі. Нягледзячы на намаганні некаторых дзяржаў, дзе павелічэнне выкідаў замарудзілася, глабальныя паказчыкі працягваюць расці, а абавязацельствы па Парыжскаму пагадненню з’яўляюцца недастатковымі. З іншага боку, тэмпы вытворчасці могуць зменшыцца, а людзі масава захапіцца карыснай для экалогіі тэхнікай, напрыклад, электрамабілямі. Большасць прагнозаў вучоных сыходзяцца на тым варыянце, што праз 100 гадоў тэмпература на планеце павысіцца на 2-3 градусы, нягледзячы на тое, што мэта Парыжскага пагаднення — 1,5 градуса.
Вынікі даследавання паказалі, што ўспрыманне людзей, удасканаленне тэхналогій змякчэння наступстваў і рэакцыя палітычных інстытутаў — ключавыя фактары будучых выкідаў нават у большай ступені, чым асобныя дзеянні. Праца з усімі паказчыкамі прывядзе да хуткага скарачэння выкідаў. Больш за 90% сімуляцый паказалі, што чалавецтва знаходзіцца на шляху да зніжэння хуткасці павышэння сусветнай тэмпературы, нягледзячы на тое, што межы дапушчальнага дыяпазону былі павялічаны.
Звязда, 19 лютага 2022