https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Юная піяністка з Шуміліна заваявала бронзу на міжнародным конкурсе ў Германіі


Вучаніца шумілінскай сярэдняй школы нумар 1 Марыя Скорынава заваявала прызавое месца на IX Міжнародным конкурсе піяністаў Young Euregio Piano Award Online Edition - 2022. Аб гэтым паведамілі ў шумілінскай СШ нумар 1.
Гэта прэстыжны міжнародны конкурс піяністаў, які з`яўляецца членам Фонду Алінка-Аргерыха (міжнароднай асацыяцыі фартэпіянных конкурсаў) і праходзіць пры падтрымцы ўпраўлення г.Гайленкірхен (Германія). Творчыя спаборніцтвы праходзілі ў рэжыме анлайн і складаліся з двух тураў. У фінале конкурсу ўдзельнічалі амаль 60 музыкантаў з 24 краін. Акрамя Беларусі, былі прадстаўлены Кітай, Расія, Карэя, Іспанія, Турцыя, Вялікабрытанія, Аўстрыя, Канада, ЗША і інш.

Піяністы спаборнічалі ў сваёй узроставай катэгорыі. Марыя Скорынава канкурыравала з музыкантамі 12-14 гадоў. Выпускніца Шумілінскай ДШМ, якая займаецца музыкай з 6 гадоў, падрыхтавала і выканала для еўрапейскага конкурсу вельмі складаную праграму з твораў Пракоф`ева, Скрабіна, Шапэна, Баха, Чайкоўскага і Капусціна. Сёння рэпертуар юнай піяністкі ў агульнай колькасці складае дзве з паловай гадзіны, таму для ўдзелу ў конкурсах ёй ёсць з чаго выбіраць.

Гэта не першая прэстыжная ўзнагарода Марыі. Пачатак года прынёс ёй дыплом лаўрэата I ступені міжнароднага шматжанравага фестывалю-конкурсу "Прызванне" (Масква - Санкт-Пецярбург). Марыя ўжо другі год займаецца ў школе практыкі пры Наваполацкім дзяржаўным музычным каледжы па класе фартэпіяна ў Галіны Касяк і па тэорыі музыкі ў Наталлі Кандрацюк. Талент юнага музыканта дапамагаюць развіваць вопытныя дырыжоры Віцебскай вобласці, у ліку якіх выкладчыкі Наваполацкага і Віцебскага музычных каледжаў і кіраўнік сімфанічнага аркестра Віцебскай абласной філармоніі.

Юную выканаўцу падтрымліваюць яе бацькі, таксама прафесійныя музыканты, настаўнікі роднай школы. Марыя тройчы атрымлівала прэмію абласнога Савета дэпутатаў і была ўзнагароджана заахвочвальнай прэміяй па падтрымцы таленавітай моладзі Прэзідэнта Беларусі. Шумілінская школьніца марыць стаць добрым музыкантам-выканаўцам. Для дасягнення гэтай мэты ў яе ёсць талент, працавітасць, усебаковая падтрымка навакольных. Наперадзе ў будучай зоркі яшчэ шмат перамог і дасягненняў.

25 лютага 2022, Віцебск
Алеся Пушнякова - БЕЛТА
 
Дата публикации:25.02.2022
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:138
 
Ключевые слова:
Шуміліна Музыка Конкурс Мария Скоринова
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме