Генеральная пракуратура Беларусі ўзбудзіла крымінальную справу ў дачыненні да мэра Дняпра Барыса Філатава. Украінскаму чыноўніку інкрымінавана распальванне нацыянальнай варожасці.
Устаноўлена, што падазроны, з`яўляючыся службовай асобай, арганізаваў зняцце нацыянальнага сімвала Рэспублікі Беларусь — Дзяржаўнага сцяга, размешчанага каля ўвахода ў будынак гарадскога савета, і замену яго на палотнішча бел-чырвона-белага колеру. Паздзекаваўшыся з гістарычнай і культурнай рэліквіі, ён тым самым прынізіў нацыянальны гонар і годнасць беларусаў. Гэта відавочна шкодзіць цесным і дружалюбным сувязям нашых народаў, сведчыць аб нежаданні весці канструктыўны дыялог.
Супрацьпраўныя дзеянні кваліфікаваны па ч. 2 арт. 130 Крымінальнага кодэкса. Для арганізацыі папярэдняга расследавання крымінальная справа накіравана ў Следчы камітэт Беларусі.
Раней Пасольства Беларусі ва Украіне накіравала ў Міністэрства замежных спраў Украіны ноту ў сувязі з інцыдэнтам у Дняпры. У пасольстве заявілі, што беларускі бок разглядае здарэнне як цынічную праяву недружалюбных адносін да суверэннай беларускай нацыі і акт дзяржаўнага вандалізму з боку ўлад Украіны, што грубым чынам парушае асноўныя прынцыпы міжнароднага права: прынцып суверэннай роўнасці дзяржаў і прынцып неўмяшання ва ўнутраныя справы дзяржаў, а таксама нормы міжнародных адносін, прынятыя ў цывілізаваным свеце, дыпламатычнай і пратакольнай практыцы.
«Беларускі бок патрабуе, каб вярнулі Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь на месца яго ўстаноўкі, афіцыйна папрасілі прабачэння, а таксама правядзення разбору па факце ганьбавання афіцыйных сімвалаў замежнай дзяржавы, інфармавання аб яго выніках і прыняцця вычарпальных мер па недапушчэнні паўтарэння такіх фактаў у будучыні», — падкрэслілі ў пасольстве.
У Міністэрства замежных спраў Беларусі быў выкліканы пасол Украіны Ігар Кізім, якому быў заяўлены рашучы пратэст у сувязі з інцыдэнтам ва ўкраінскім горадзе Днепр, дзе па рашэнні мэра горада Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь быў заменены на іншую сімволіку.
«Да ўкраінскага боку было даведзена, што ў Беларусі разглядаюць гэту цынічную праяву недружалюбных адносін да суверэннай нацыі як акт дзяржаўнага вандалізму, які грубым чынам парушае асноўныя прынцыпы міжнароднага права — прынцып суверэннай роўнасці дзяржаў і прынцып неўмяшання ва ўнутраныя справы дзяржаў, — а таксама нормы міжнародных адносін, прынятыя ў цывілізаваным свеце, дыпламатычнай і пратакольнай практыцы», — падкрэслілі ў міністэрстве.
«Да ўкраінскага боку было даведзена, што ў Беларусі разглядаюць гэту цынічную праяву недружалюбных адносін да суверэннай нацыі як акт дзяржаўнага вандалізму, які грубым чынам парушае асноўныя прынцыпы міжнароднага права — прынцып суверэннай роўнасці дзяржаў і прынцып неўмяшання ва ўнутраныя справы дзяржаў, — а таксама нормы міжнародных адносін, прынятыя ў цывілізаваным свеце, дыпламатычнай і пратакольнай практыцы», — падкрэслілі ў міністэрстве.
Пасол быў папярэджаны аб тым, што ў выпадку невыканання агучаных на сустрэчы патрабаванняў беларускі бок пакідае за сабой права прыняць далейшыя суразмерныя крокі.
Аўтар: Пётр Дунько
Звязда, 11 лютага 2022
Звязда, 11 лютага 2022