https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Генасамблея ААН прыняла рэзалюцыю, якая асуджае адмаўленне халакосту


Генеральная Асамблея ААН прыняла рэзалюцыю, у якой асуджае і абвяргае адмаўленне халакоста як гістарычнага факта. Пра гэта паведамляецца на сайце Цэнтра навін ААН.
«Генеральная Асамблея ААН абвяргае і безумоўна асуджае любое поўнае або частковае адмаўленне халакоста як гістарычнай падзеі. Настойліва заклікае ўсе дзяржавы-члены безумоўна адпрэчваць любое поўнае або частковае адмаўленне халакоста як гістарычнай падзеі або любое скажэнне яго гісторыі і любыя дзеянні,» — гаворыцца ў прынятай рэзалюцыі.

У Генасамблеі нагадалі аб знішчэнні амаль 6 млн яўрэяў, у тым ліку 1,5 млн дзяцей, што складае адну трэць усіх яўрэяў. Падчас халакосту былі забіты таксама мільёны прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцей. Аўтары рэзалюцыі падкрэслілі, што напамінак пра халакост павінен служыць перасцярогай аб небяспеках, якія ўтойваюць у сабе нянавісць, фанатызм і расізм.

Генеральная Асамблея ААН настойліва заклікала дзяржавы-члены і кампаніі, якія валодаюць сацыяльнымі сеткамі, актыўна прымаць меры, каб супрацьдзейнічаць выкарыстанню інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій для распаўсюджвання матэрыялаў у мэтах прапаганды антысемітызму, адмаўлення халакосту і скажэнні яго гісторыі, а таксама садзейнічаць выяўленню інфармацыі аб такіх матэрыялах.

Сааўтарамі рэзалюцыі выступілі больш за 60 краін, сярод якіх Ізраіль, Германія, Беларусь, Арменія, Турцыя, ЗША.

Звязда, 21 студзеня 2022
 
Дата публикации:21.01.2022
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:299
 
Ключевые слова:
Вторая мировая война Холокост ООН СМИ Интернет
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме