У парыжскім Луўры можна ўбачыць малюнкі дзяцей з Магілёва
Магілёўскія дзеці да гэтага часу не вераць, што іх работы выстаўлены пад адным дахам з сусветнымі шэдэўрамі. Творы юных мастакоў з узорнай студыі выяўленчага мастацтва сталі часткай міжнароднай мастацкай выставы «Адзін свет — адна будучыня».

Пасля выставы працы не вернуцца да мастакоў. Усе яны будуць распрададзеныя на дабрачынных аўкцыёнах.
Як распавяла вучаніца магілёўскай студыі выяўленчага мастацтва «Шар» Любава Броўкава, у Луўры знаходзяцца 10 яе карцін. «Вельмі складана расставацца з працамі, таму што там шмат працы, але затое гэта будзе на дабрачыннасць. Я рада, што буду сярод вядомых мастакоў», — падзялілася сваімі ўражаннямі Любава.
Вучань магілёўскай студыі выяўленчага мастацтва «Шар» Фёдар Ракуцька таксама не хавае радасці ад таго, што яго працы прадставілі ў Луўры. «Я ў асноўным малюю тушшу, гэта цёмныя карціны, а гэтыя тры карціны, якія трапілі ў Луўр, атрымаліся наогул яркія, сакавітыя, маляўнічыя. Я думаю, яны запалілі сэрцы журы і трапілі ў Луўр», — распавёў юны мастак.
Звязда, 1 лютага 2022