Культурная разнастайнасць, якую прыўносяць імігранты, з`яўляецца "цудоўнай мазаікай", лічыць пантыфік
"Еўропа – гэта агульны дом, населены мільёнамі італьянскіх эмігрантаў і мігрантаў з іншых краін, якія абнаўляюць твар гарадоў і краін", - сказаў пантыфік на аўдыенцыі з удзельнікамі канферэнцыі "Італьянцы ў Еўропе і хрысціянская місія".
Ён адзначыў, што імігранты прыўносяць культурную разнастайнасць, якую пантыфік ахарактарызаваў як "выдатную мазаіку". І зазначыў, што Еўропе неабходна вярнуцца да свайго "прызвання да салідарнасці".
Папа Францыск таксама сказаў, што пры ўмове, што імігрантам дапамагаюць інтэгравацца ў жыццё грамадства, яны становяцца "дабраславеннем, крыніцай духоўнага ўзбагачэння і новым дарам, які стымулюе сацыяльны рост".
Гэтыя словы прагучалі на фоне міграцыйнага крызісу, які склаўся на мяжы Беларусі і Польшчы.
Нагадаем, 8 лістапада сітуацыя на мяжы дзвюх краін значна ўскладнілася пасля таго, як там сабраліся некалькі тысяч мігрантаў з краін Блізкага Усходу, якія жадаюць перабрацца ў Еўрасаюз.
Польскія афіцыйныя асобы назвалі тое, што адбываецца, самым складаным момантам з пачатку крызісу на мяжы.
У Еўропе называюць незаконную міграцыю з тэрыторыі Беларусі "гібрыднай агрэсіяй беларускага рэжыму".
Мінск, 11 лістапада 2021
Sputnik
Sputnik