Папа Рымскі Францыск павіншаваў праваслаўных з Вялікаднем, якая адзначаецца ў нядзелю праваслаўнымі цэрквамі і шэрагам каталіцкіх Усходніх цэркваў.
"Самыя цёплыя віншаванні маім дарагім братам і сёстрам праваслаўных цэркваў і некаторых каталіцкіх Усходніх цэркваў, якія адзначаюць сёння Уваскрашэнне Хрыста па юліянскім календары. Шчаслівага Вялікадня!" - сказаў пантыфік падчас нядзельнай пропаведзі, прамоўленай з акна Апостальскага палаца на плошчы Святога Пятра.
Ён таксама выказаў спачуванні з нагоды трагічнага інцыдэнту ў Ізраілі, у выніку якога ў цісканіне на рэлігійнай цырымоніі загінулі 45 чалавек.
Святочныя велікодныя службы адбыліся ў парафіях Рускай праваслаўнай царквы на Апенінах. Як стала вядома карэспандэнту ТАСС, у царкве Святой вялікапакутніцы Кацярыны ў Рыме правялі нават хрэсны ход з удзелам вернікаў пры выкананні ўсіх існуючых у Італіі абмежаванняў і засцярог па недапушчэнні распаўсюджвання каранавіруса. Летась велікодныя службы праводзілі толькі настаяцелі ў пустых храмах.
Звязда, 2 траўня 2021