Яшчэ ў 1960-х гадах у месцы пад назвай Гара-Сахаб раскапалі 61 чалавечы шкілет. Узрост пахавання ацанілі ў 13 тысяч гадоў — яно ўзнікла задоўга да ўтварэння Егіпецкага царства і будаўніцтва пірамід.
Косці былі моцна пашкоджаны. Эксперты знайшлі на іх сляды шматлікіх траўмаў ад стрэл. Доўгі час лічылася, што гэтыя людзі — ахвяры адной з першых арганізаваных бітваў у гісторыі. Але аўтары новага даследавання паставілі гэтую тэорыю пад сумнеў.
Навукоўцы паўторна даследавалі астанкі з выкарыстаннем найноўшых навуковых метадаў і ўсталявалі, што людзі загінулі не ў адным бітве, а ў розны час. «Больш верагодна, што яны былі забітыя падчас спарадычнага і паўтаральнага гвалту, які працягвался некалькі гадоў», — адзначылі аўтары.
На касцях захаваліся сляды ран — сведчанне таго, што людзі на працягу свайго жыцця рэгулярна сутыкаліся з гвалтам. Прычым і мужчыны, і жанчыны, і дзеці пакутавалі аднолькава. У некаторых у касьцях затрымаліся лускавінкі каменнай зброі.
Радыёвуглероднае датаванне пацвердзіла, што ўзрост шкілетаў адпавядае 13 400 гадоў, што робіць Гара-Сахаб самымі раннімі вядомымі могілкамі і прыкладам міжасобаснага гвалту ў свеце.
Звязда, 28 траўня 2021