https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


МЗС Беларусі асудзіў намеры правесці акцыю памяці ў гонар «праклятых салдат» ў польскай Гайнаўцы


Пра гэта гаворыцца ў заяве беларускага знешнепалітычнага ведамства ў сувязі з праварадыкальным маршам у названым горадзе.
Міністэрства замежных спраў рашуча асуджае намеры правесці акцыю памяці ў гонар так званых «праклятых салдат» ў польскім горадзе Гайнаўка. 

«Пазіцыя па гэтай святой для нас тэме неаднаразова агучвалася і застаецца нязменнай: праварадыкальныя мерапрыемствы ў месцах кампактнага пражывання этнічных беларусаў у Польшчы — гэта адкрытая, цынічная абраза памяці ахвяр банд “праклятых салдат”, якая непрыхавана патурае гераізацыі нацызму», — падкрэслілі ў МЗС.

«Адзін з так званых герояў, як іх спрабуюць падаць ўдзельнікі маршаў у Гайнаўцы, а па сутнасці вайсковы злачынца Рамуальд Райс па мянушцы «Буры» 75 гадоў таму кіраваў крывавым рэйдам у населеных беларусамі вёсках. На сумленні яго і ягоных паплечнікаў — сотні забітых і скалечаных мірных грамадзян, вінаватых толькі ў тым, што яны — беларусы. Некалькі вёсак былі спалены разам з жыхарамі. Учыненыя тады злачынства шакуюць сваёй жорсткасцю.

Такім дзеянням няма і не можа быць прабачэння, а тым больш — апраўдання», – адзначылі ў МЗС.

«Наша прынцыповая пазіцыя па гэтым пытанні будзе даведзена да кіраўніцтва Пасольства Польшчы ў Мінску. Настойваем на выкананні польскім бокам сваіх абавязацельстваў па недапушчэнні гераізацыі нацызму. Будзем ўлічваць у адносінах з Варшавай яе падыходы да абсалютна непрымальнай практыцы праслаўлення ваенных злачынцаў», — заявілі ў МЗС.

Беларускія дыпламаты, якія працуюць у Польшчы, аддаюць даніну памяці забітых і спаленым жыўцом бандай «Бурага» мірным жыхарам.

«На фоне шматгадовага папушчальніцтва польскіх уладаў у дачыненні да праварадыкальных маршаў у Гайнаўцы асабліва карыкатурна выглядаюць спробы Польшчы апеляваць да захавання правоў чалавека ў Беларусі і лабіраваць санкцыйныя меры ў дачыненні да нашай краіны. У Варшаве так захапіліся спробамі ачарніць суседнюю Беларусь, што не хапае часу заняцца шматлікімі праблемамі з правамі чалавека і судовай сістэмай у сябе дома. Там, дзе сталі штодзённай з’явай рост неанацызму, рэгулярныя праварадыкальныя акцыі і акты вандалізму ў дачыненні да помнікаў тым, хто вызваляў Еўропу ад „карычневай чумы“.

У дадзеным кантэксце нагадваем словы вядомага паэта Р. Раждзественскага „Калі мы вайну забудзем — зноў прыйдзе вайна“. Мы шчыра зацікаўлены ў нармалізацыі адносін з нашай суседкай Польшчай, якія, на жаль, сёння не па нашай ініцыятыве далёкія ад добрасуседскіх. Але гэта магчыма толькі ў выпадку адмовы Варшавы ад ціску і ментарскіх падыходаў, у тым ліку ў гісторыка-мемарыяльнай сферы. Такая аб’ектыўная рэальнасць», - рэзюмавалі ў знешнепалітычным ведамстве.

Звязда, 27 лютага 2021
 
Дата публикации:27.02.2021
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:278
 
Ключевые слова:
Гайнаўка Геноцид Нацизм Вторая мировая война Żołnierze wyklęci
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме