https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Замежных лідэраў у гэтым годзе не запросяць на парад Перамогі ў Маскве


Замежных удзельнікаў запрашаць у Маскву не будуць, таму што "год не юбілейны", патлумачыў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.
Госці з замежных краін не атрымаюць запрашэнні на святкаванне 76-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 9 мая ў Маскве.

"Год не юбілейны, таму не маецца на ўвазе запрашаць замежных удзельнікаў", - паведаміў журналістам Дзмітрый Пяскоў.

Ён адзначыў, што ў астатнім "будзе, напэўна, звычайны рэжым". Праўда, з улікам нюансаў, якія бліжэй да даты вызначаць санітарныя ўлады Расіі.

Як прайшоў Парад Перамогі ў 2020-м

У сярэдзіне красавіка 2020 года прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прыняў рашэнне адкласці правядзенне параду ў гонар 75-годдзя Перамогі з-за складанай эпідэміялагічнай сітуацыі. У гарадах Расіі 9 мая адбыліся авіяпарады і святочныя салюты. У канцы мая прэзідэнт абвясціў, што парад Перамогі пройдзе 24 чэрвеня.

У выніку ў мерапрыемствах на Краснай плошчы прымалі ўдзел больш за 14 тысяч вайскоўцаў, звыш 200 адзінак тэхнікі і 75 лятальных апаратаў. Парадны строй сфарміраваны з 40 пешых разлікаў, якія складаюцца з ваеннаслужачых ўзброеных сіл і іншых сілавых ведамстваў, слухачоў і курсантаў ваенных ВНУ, сувораўцаў, нахімаўцаў і кадэтаў, а таксама юнармейцаў.

У парадзе таксама ўдзельнічалі вайскоўцы з 13 замежных дзяржаў: Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Індыі, Казахстана, Кыргызстана, Кітая, Малдовы, Манголіі, Сербіі, Таджыкістана, Туркменістана і Узбекістана. Беларусь прадстаўляла рота Ганаровай варты.

У 2020-м на парад Перамогі ў Маскву прыбылі лідэры Беларусі (Аляксандр Лукашэнка прыляцеў разам з сынамі), Узбекістана, Босніі і Герцагавіны, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Таджыкістана, Сербіі, Паўднёвай Асеціі і Абхазіі. Таксама прысутнічалі старшыня выканкама СНД Сяргей Лебедзеў, кіраўнік ЕЭК Міхаіл Мясніковіч і генеральны сакратар АДКБ Станіслаў Зась.

Еўрапейскія краіны былі прадстаўлены на ўзроўні міністраў і паслоў. Для рассаджвання з захаваннем нормаў сацыяльнага дыстанцыяваньня была нанесена спецыяльная разметка.

Мінск, 10 красавіка 2021
Sputnik
 
Дата публикации:10.04.2021
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:245
 
Ключевые слова:
Москва День Победы Военный парад
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме