https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Пераможцай дзіцячага "Еўрабачання-2020" стала Валянціна Транель з Францыі


Беларусь на конкурсе прадставіла 12-гадовая магіляўчанка Арына Пехцерава з песняй "Пришельцы" ("Прыхадні"). У галасістай беларускі - 130 балаў і пятае месца.
11-гадовая выканаўца выступіла пад 12-м нумарам, выканаўшы песню "J`imagine" ("Я ўяўлю сабе"), і набрала пераможныя 200 балаў па выніках галасавання журы і гледачоў. На другім месцы - Каракат Башанава з Казахстана з песняй Forever ("Назаўсёды") і 152 баламі, а трэцяе месца дасталася Салеа з Іспаніі з кампазіцыяй "Palante" ("Рухайся"). У юнай спявачкі - 133 балы.

18-ы дзіцячы песенны форум прайшоў у прамым эфіры з Варшавы - упершыню ў гісторыі ў дыстанцыйным фармаце. У фінальным шоу выступілі ўдзельнікі з 12 краін: Беларусі, Германіі, Грузіі, Іспаніі, Казахстана, Мальты, Нідэрландаў, Польшчы, Расіі, Сербіі, Украіны і Францыі. Яны прадставілі сцэнічныя нумары, запісаныя спецыялістамі нацыянальных тэлевяшчальнікаў з улікам адзіных рэкамендацый і правіл Еўрапейскага вяшчальнага саюза. Прамую трансляцыю вялі тэлеканалы "Беларусь 1" і "Беларусь 24".

Слоган дзіцячага "Еўрабачання-2020" - "Рухай свет!" (Move the world!).

30 лістапада 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:30.11.2020
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:254
 
Ключевые слова:
Фэст культуры Евровидение-2020 Конкурс
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме