https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Вайскоўцы і пашукавікі ў Ленінградскай вобласці ўстанавілі імёны 800 савецкіх салдат і афіцэраў


Пра гэта ў суботу паведаміла прэс-служба ЗВА.
Пошукавікі і вайскоўцы Заходняй ваеннай акругі (ЗВА) у ходзе «Вахты памяці — 2020» выявілі імёны больш за 800 савецкіх салдат і афіцэраў у брацкіх пахаваннях на тэрыторыі Ленінградскай вобласці. 

«У ходзе сумесных пошукавых экспедыцый, праведзеных на тэрыторыі Ленінградскай вобласці пошукавымі атрадамі і вайскоўцамі інжынерна-сапёрных падраздзяленняў агульнавайсковай арміі Заходняй ваеннай акругі, удалося выявіць імёны больш за 800 савецкіх салдат і афіцэраў, якія спачываюць у брацкіх пахаваннях на тэрыторыі рэгіёну», — гаворыцца ў паведамленні.

За шэсць месяцаў сапёры правялі інжынерную разведку больш за 20 тыс. кв. м тэрыторыі ў месцах, дзе пазней былі выяўленыя астанкі чырвонаармейцаў, аказалі дапамогу пашукавікам у зняцці грунту і ўздыме знойдзеных прадметаў, вывезлі і ўтылізавалі на палігоне больш за 300 выбухованебяспечных снарадаў і мін.

Пошукавыя работы праводзіліся ў месцах буйных бітваў Савецкай Арміі, якія праходзілі ў розныя перыяды Зімовай і Вялікай Айчыннай войн: востраве Клест Выбаргскага заліва, Неўскім пятачку, Сіняўінскіх і Пулкаўскай вышынях, пасёлку Чырвоны бор і іншых населеных пунктах Ленінградскай вобласці.

Усерасійская «Вахта памяці» праводзіцца на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі штогод. За сем гадоў плённай працы, пошукавікамі і вайскоўцамі было пахавана больш за 150 тыс. савецкіх салдат і выяўлена каля 8 тыс. імёнаў.

Звязда, 15 лістапада 2020
 
Дата публикации:15.11.2020
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:216
 
Ключевые слова:
Патриотизм Акция Россия Советская Армия "Вахта памяти"
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме