https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў народ Латвіі са 105-й гадавінай абвяшчэння Латвійскай Рэспублікі


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта.
«Нашых продкаў спрадвеку аб’ядноўвалі паважлівыя, добразычлівыя адносіны. Беларусы заўсёды шчыра радаваліся поспехам сваіх латвійскіх сяброў, мелі куміраў сярод дзеячаў латвійскага кіно і эстрады. І ніколі не дыктавалі вам, каго выбіраць кіраўніком сваёй краіны і па якім шляху развівацца», — гаворыцца ў віншаванні.

Беларусь без ваганняў адкрыла для жыхароў Латвіі магчымасць бязвізавага ўезду ў краіну, і ёю скарысталіся дзясяткі тысяч чалавек. «Такім чынам Мінск падтрымаў гуманітарныя і дзелавыя кантакты, надаў дадатковую каштоўнасць суседству, якое нельга разбурыць», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы выказаў надзею на добразычлівыя адносіны да беларусаў з латвійскага боку, палітычную сталасць, грамадзянскую пазіцыю і выбар на карысць хуткага пераадолення ўсіх існуючых супярэчнасцей.

«Шчыра жадаю латвійскаму народу міру, перспектыў і магчымасцяў для ўмацавання дзяржаўнасці не за кошт адносін са сваімі суседзямі, — дадаў Прэзідэнт. — Сардэчна запрашаем у Беларусь!»

Звязда, 18 лістапада 2023
 
Дата публикации:18.11.2023
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:74
 
Ключевые слова:
Латвия Поздравление
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме