Калі мы думаем пра здароўе, думкі аб акіяне — гэта не першае, што прыходзіць нам у галаву. Тым не менш, здароўе акіяна ўсё больш цесна звязана з нашым здароўем. Акіян з’яўляецца важнай часткай біясферы і забяспечвае большую частку кіслароду, якім мы дыхаем.
Арганізмы, выяўленыя на вельмі вялікіх глыбінях, выкарыстоўваюцца ў пошуках лекавых сродкаў. Магчыма менавіта акіян дапаможа чалавецтву вырашыць многія задачы.
Арганізмы, выяўленыя на вельмі вялікіх глыбінях, выкарыстоўваюцца ў пошуках лекавых сродкаў. Магчыма менавіта акіян дапаможа чалавецтву вырашыць многія задачы.
Сусветны дзень акіяна праводзіцца з мэтай інфармавання грамадскасці аб уздзеянні чалавечай дзейнасці на яго, развіцця сусветнага руху ў абарону акіяна, а таксама мабілізацыі ўсеагульных намаганняў у рамках праекта па ўстойлівым выкарыстанні рэсурсаў Сусветнага акіяна. Па меры нарастання пагрозаў узрастае і патрэба ў новых рашэннях.
Тэма Сусветнага дня акіянаў 2020 года — «Інавацыі для ўстойлівага акіяна».. Да яго прымеркаванае спецыяльнае анлайн-мерапрыемства , арганізаванае ААН у супрацоўніцтве з Oceanic Global, на якім выступяць спецыялісты ў гэтай галіне і будуць прадстаўлены паспяховыя інавацыйныя метады і падыходы да вырашэння складаных задач па абароне Сусветнага акіяна і планеты.
Таксама ў рамках розных мерапрыемстваў у рамках тыдня Сусветнага акіяна (з 8 па 14 чэрвеня) будуць разгледжаны інавацыйныя рашэнні ў сферы тэхналогій, сістэмнай інфраструктуры, кіравання рэсурсамі, фінансавання і шляхі выпрацоўкі доўгачасовых рашэнняў на базе гэтых інавацый.
Тэма гэтага года асабліва актуальная напярэдадні Дзесяцігоддзя навукі аб акіяне ў інтарэсах устойлівага развіцця ААН, якое стартуе ў 2021 годзе. Дзесяцігоддзе заклікана ўмацаваць міжнароднае супрацоўніцтва ў навуковай і прыкладной сферах.
Надзея Нікалаева
Звязда, 8 чэрвеня 2020
Надзея Нікалаева
Звязда, 8 чэрвеня 2020