Ва ўрачыстай цырымоніі прымалі ўдзел Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і кіраўнікі іншых дзяржаў, якія прыбылі ў расійскую сталіцу на ўрачыстасці ў гонар 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Яны ўшанавалі хвілінай маўчання памяць загінулых у гады вайны.
Перад урачыстай цырымоніяй Аляксандр Лукашэнка разам з іншымі высокапастаўленымі гасцямі прысутнічаў на ваенным парадзе, які прайшоў на Чырвонай плошчы.
Звязда, 24 чэрвеня 2020