Міністр будзе працаваць з дома ў адпаведнасці з медыцынскімі рэкамендацыямі, адзначае Kan.
Haaretz, спасылаючыся на ізраільскае Міністэрства аховы здароўя дадае, што Ліцман і яго жонка адчуваюць сябе добра і будуць знаходзіцца пад наглядам у ізаляцыі. Усе, хто кантактаваў з міністрам за апошнія два тыдні, адправяцца на хатні карантын.
У Ізраілі, паводле справаздачы СААЗ, заразіліся 5129, ахвярай выкліканага каранавірусам захворвання стаў 21 чалавек.
Звязда, 2 красавіка 2020