https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Васьмігадовая беларуска Мая Сівец перамагла ў прэстыжным конкурсе харэаграфіі ў Германіі


Аб гэтым паведаміла дырэктар школы, заслужаная артыстка Беларусі, прыма Вялікага тэатра Беларусі Марына Вежнавец.
Вучаніца Балетнай школы Вежнавец васьмігадовая Мая Сівец стала пераможцай вялікага Міжнароднага харэаграфічнага конкурсу Tanzolymp у Берліне, 

Мая Сівец атрымала залаты медаль у катэгорыі "Класічны танец" сярод дзяцей ад 8 да 12 гадоў, што дало магчымасць Беларусі ўпершыню ўвайсці ў дзясятку лепшых і аказацца на восьмым месцы. Дзяўчынка стала адзінай беларускай удзельніцай гала-канцэрта, у якім выступілі лепшыя танцоры свету гэтага года. Яна праявіла сябе і ў катэгорыі "Сучасны танец" (сола, 8-12 гадоў), дзе атрымала бронзавы медаль.

"Мая Сівец - такое дзіця, якое заўсёды ўсё робіць максімальна, даваць слабіну - гэта не пра яе. Словы педагога для яе - закон, адсюль і атрымліваюцца высокія вынікі. Для васьмігадовага ўзросту Мая чыста адпрацавала вельмі складаныя рухі, і гэта адзначыла журы", - расказала пра сваю выхаванку Марына Вежнавец.

На перамогу ў конкурсе, які праходзіў 13-17 лютага, прэтэндавалі больш за 1 тыс. удзельнікаў ва ўзросце ад 8 гадоў да 21 года з розных краін, у тым ліку Японіі, Сінгапура, ЗША, Канады, Расіі, Украіны, Бразіліі, Германіі, Італіі. Яны спаборнічалі ў шасці катэгорыях.

Паводле слоў Марыны Вежнавец, Tanzolymp - адзін з мацнейшых харэаграфічных конкурсаў у свеце. "У такой узроставай катэгорыі існуюць два асноўныя конкурсы: Youth America Grand Prix і Tanzolymp. Тут збіраецца вялікая колькасць дырэктараў школ, тэатраў, прым-балерын з усяго свету. З-за таго, што ў журы ўваходзіць каля 15 чалавек, ён так шмат для нас значыць", - растлумачыла яна.

26 лютага 2020, Мінск
Настасся Архіпава - БЕЛТА
 
Дата публикации:26.02.2020
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:142
 
Ключевые слова:
Конкурс Хореография
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме