Удзел у Парадзе Перамогі ў Маскве лідараў былых савецкіх рэспублік з`яўляецца сімвалічна важным жэстам, пра гэта прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў падчас штогадовай вялікай прэс-канферэнцыі ў чацвер.
На думку расійскага лідара, адмова любога з лідараў былых савецкіх рэспублік прыехаць на Парад Перамогі ў Маскву была бы вялікай памылкай.
"Гэта іх выбар. Але калі хтосьці не прыедзе з-за нейкіх сённяшніх асаблівасцяў міждзяржаўных адносін (...), - гэта было б вялікай памылкай", - лічыць Уладзімір Пуцін.
На думку прэзідэнта, такі ўчынак можна інтэрпрэтаваць як невыказванне належнай павагі да тых, хто змагаўся і аддаў сваё жыццё за незалежнасць іх радзімы.
"Прысутнасць на парадзе ў Маскве нашчадкаў тых (...), хто абараніў нашы народы - сімвалічна важны жэст", - падкрэсліў прэзідэнт Расіі.
Ён таксама дадаў: вельмі важна быць ўдзячнымі продкам, і не толькі за перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне.
У наступным годзе будзе адзначацца 75-годдзе Перамогі, і з гэтай нагоды ў Маскву запрошаны лідары многіх краін, у тым ліку і дзяржаў СНД.
Шматлікія запрошаныя ўжо пацвердзілі свой удзел, у тым ліку і прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Раней на парад Перамогі выказаў жаданне прыехаць прэзідэнт ЗША Дональд Трамп - ён таксама атрымаў запрашэнне - на што Пуцін адказаў, што такое рашэнне было б правільным - Штаты таксама ўнеслі свой уклад у перамогу над фашысцкай Германіяй.
Мінск, 19 снежня 2019
Sputnik