Міжнародная кампанія, якая спецыялізуецца на вывучэнні моў, склала рэйтынг краін па ўзроўні валодання англійскай мовай. Беларусь заняла 47-е месца з 100, паведамляецца ў адпаведнай справаздачы.
Рэйтынг пабудаваны на дадзеных, атрыманых з апытанняў. Усяго апытаныя больш за 1 млн чалавек з 100 краін. Узровень ведання англійскай мовы вымяраецца адмысловым індэксам.
Лепш за ўсіх ведаюць англійскую мову ў Нідэрландах, а горш за ўсіх - у Лівіі.