Жанчына выдаткавала на куплю кандэлябра 400 фунтаў і дала яму імя Люмьер.
Аманда кажа, што закахалася ў Люмьера з першага погляду і ўжо купіла заручальны пярсцёнак. Яна добра клапоціцца аб сваім выбранніку і шмат вольнага часу надае яго паліроўцы. Пры гэтым жанчына разумее, што з боку яе захапленне выглядае дзіўнавата. "Але я не ненармальная", - запэўнівае Аманда.
Дарэчы, гэта ўжо не першыя адносіны жанчыны з неадушаўлёнымі прадметамі (такіх людзей называюць аб`ектафіламі), у яе ёсць і іншыя падсвечнікі, а раней яна адчувала цягу да статуі Свабоды з Нью-Ёрка. Уласна, прозвішча Ліберці ў Аманды засталася ад гэтага шлюбу. Доўгім і шчаслівым адносінам перашкодзіла адлегласць, і жанчына рассталася са сваёй амерыканскай каханай.
Звязда, 23 ліпеня 2019