Беларуская сталіца апынулася ў рэйтынгу самых бяспечных гарадоў свету па версіі сэрвісу Numbeo.
Усяго ў спіс Crime Index 2018 патрапілі 327 краін. Найбольш нізкі індэкс злачыннасці і самы высокі індэкс бяспекі апынуўся ў Абу-Дабі (ААЭ). Горад размясціўся на 327-м радку. Індэкс злачыннасці ў Абу-Дабі склаў 13,63%, а індэкс бяспекі — 86,37%. Далей у спісе — сталіца Катара Доха і швейцарскі Базэль.
У "бяспечным" рэйтынгу, які параўноўвае статыстыку злачынстваў у свеце, апынуўся толькі адзін беларускі горад — Мінск. Яму прысуджана 292-я пазіцыя. Індэкс злачыннасці склаў 25,88%, а індэкс бяспекі роўны 74,12%. Сталіца Беларусі трапіла ў групу гарадоў з нізкім індэксам злачыннасці і размясцілася, такім чынам, у топ-40 самых бяспечных гарадоў свету.
Ва Усходняй Еўропе Мінск апынуўся на трэцім месцы па бяспецы. Ён абышоў па гэтым крытэры сталіцы суседніх дзяржаў. Да прыкладу, Вільнюс размясціўся на 265-м радку, а Варшава — на 257-й.
У мінулым годзе беларуская сталіца трапіла ў трыццатку самых бяспечных гарадоў свету.
Па версіі Numbeo, найбольшы індэкс злачыннасці зафіксаваны ў гарадах Сан-Пэдра-Сула (Гандурас), Каракас (Венесуэла) і Порт-Морсбі (Папуа — Новая Гвінея).
Мінск, 22 верасня 2018
Sputnik
Sputnik