https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Фільм "Хрусталь" атрымаў Гран-пры кінафестывалю ў Алматы


Фільм "Хрусталь" беларускага рэжысёра Дар`і Жук атрымаў Гран-пры за лепшую карціну міжнароднага кінафестывалю ў Алматы - Almaty Film Festival.
Гэтай навіной Дар`я падзялілася на сваёй старонцы ў сацсетках.

Фестываль у Алматы праходзіў упершыню, ён арганізаваны ўрадам горада. Яго мэта - развіваць казахскае кіно, павышаць цікавасць шырокай публікі да кінематографа і ўмацоўваць міжнароднае супрацоўніцтва. Форум прайшоў з 15 па 19 верасня.

Дзеянне фільма "Хрусталь" адбываецца ў Беларусі ў 90-я гады. Паводле сюжэта, дзяўчына-дыджэй марыць паехаць у Амерыку, але робіць памылку ў заяве на візу і цяпер вымушана правесці тыдзень у невялікім заводскім гарадку.

Здымкі фільма праходзілі ў Беларусі. "Хрусталь" зняты сумесна кінакампаніямі Беларусі, ЗША, Германіі і Расіі. Сусветная прэм`ера фільма адбылася 30 чэрвеня на кінафестывалі ў Карлавых Варах.

Карціна была ўдастоена высокай ацэнкі замежных крытыкаў і прадаўжае атрымліваць запрашэнні на міжнародныя кінафестывалі.

Таксама фільм быў выбраны беларускім оскараўскім камітэтам для вылучэння на прэмію Амерыканскай кінаакадэміі.

"Хрусталь" - фестывальны хіт бягучага года: стваральнікі стужкі атрымалі больш за 20 запрашэнняў на кінафорумы ў Германіі, Грэцыі, Швецыі, Нарвегіі, Вялікабрытаніі, Славеніі, Егіпце, Казахстане, Іспаніі, Аўстрыі, Латвіі, Ірландыі, ЗША.

20 верасня 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:20.09.2018
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:277
 
Ключевые слова:
"Хрусталь" Фэст культуры Кинематограф Almaty Film Festival
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме