https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускі фільм "Тум-Пабі-Дум" удастоены спецпрыза журы кінафестывалю ШАС


Пра гэта паведаміў начальнік аддзела маркетынгу, рэалізацыі і рэкламы Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" Юрый Ігруша.
Беларускі фільм "Тум-Пабі-Дум" удастоены спецпрыза журы кінафестывалю краін Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС).

Фільм рэжысёра Вячаслава Нікіфарава "Тум-Пабі-Дум" і яшчэ 4 работы беларускіх кінематаграфістаў ("Рыжык у Залюстроўі" Алены Туравай, "Сляды на вадзе" рэжысёра Аляксандра Анісімава, "Масакра" Андрэя Кудзіненкі і "Салодкае развітанне Веры" Аляксандры Бутар) глядач прыняў з вялікай цікавасцю.

Спецыяльнымі ўзнагародамі журы фестывалю акрамя карціны "Тум-Пабі-Дум" адзначаны таксама фільм "Паветраны Сафар" (Таджыкістан), работа з Ірана "Русалка", рамантычная камедыя "Пенджаб Нахі Яунгі" (Пакістан) і ўзбекская стужка "Дарога пад нябёсамі". "Тум-Пабі-Дум" - добрая і цёплая стужка для сямейнага прагляду выйшла ў 2017 годзе. Па сюжэце выхаванец дзіцячага дома Санёк (Арцём Венгяровіч) вырашае знайсці бацькоў для сябе і сваёй падапечнай Алесі (Даша Кірэева). Хлопчык вымушаны іграць па дарослых законах, што ў выніку ставіць яго перад сур`ёзным маральным выбарам.

У ролях - Валерыя Арланава, Павел Харланчук, Сяргей Чакярэс, Вольга Клебановіч, Аляксей Шадзько.

На фестывалі ШАС таксама дасягнута пагадненне "Беларусьфільма" з адной з вядучых карпарацый у Кітаі China Film Group Corporation аб імпарце, распаўсюджванні і папулярызацыі беларускага фільма "Тум-Пабі-Дум" на ўсёй тэрыторыі КНР.

Галоўная ўзнагарода першага кінафестывалю ШАС, які прайшоў 13-17 чэрвеня ў Новым раёне Сіхаянь у Цындаа, прыз "Залатая чайка" ўручаны ў намінацыі за лепшы фільм кітайскай кінастужцы "Уваход у Забаронены горад" і афганскай карціне "Міна ідзе". Фестываль стаў буйным культурным мерапрыемствам: за пяць дзён у Цындаа было паказана 55 фільмаў, знятых за апошнія два гады 12 краінамі, іх паглядзелі амаль 50 тыс. гледачоў. Ён таксама накіраваны на пашырэнне міжнародных камунікацый у кінаіндустрыі.

На кінафестывалі прайшоў форум кінасупрацоўніцтва краін ШАС, кінарынак, былі прадстаўлены праграмы трэнінгаў па кінавытворчасці і семінараў кінематаграфістаў краін ШАС, падпісаны пагадненні аб імпарце кінафільмаў і супрацоўніцтве ў галіне кінематографа, раскрыты новыя перспектывы для кінематаграфічнага абмену і супрацоўніцтва краін ШАС.

18 чэрвеня 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:18.06.2018
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:437
 
Ключевые слова:
Беларусьфільм ШОС Кинематограф Фэст культуры Кинофестиваль
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме