https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Настасся Гурская са Смілавіч перамагла ў конкурсе-пленэры "Санкт-Пецярбург учора, сёння, заўтра"


Пра гэта паведамілі ў Мінскім абласным інстытуце развіцця адукацыі.
Навучэнка Смілавіцкага дзіцячага арт-цэнтра "Вулей" Настасся Гурская стала пераможцай конкурсу-пленэра "Санкт-Пецярбург учора, сёння, заўтра".

Цырымонія ўзнагароджання адбылася ў музеі прыкладнога мастацтва Санкт-Пецярбургскай дзяржаўнай мастацка-прамысловай акадэміі імя А.Л.Шцігліца.

Іншыя прадстаўнікі беларускай дэлегацыі - Аліна Воўчак, Сабіна Кукалева, Васіліна Стыдзель, Ганна Лабацэвіч, Сафія Канапацкая, Юлія Хасяневіч, Ганна Паваротная, Настасся Арлова і Яўген Карнеенка - атрымалі сертыфікаты аб праходжання міжнароднай стажыроўкі і дыпломы ўдзельнікаў.

У пленэры таксама прынялі ўдзел 75 дзяцей з Масквы, Сімферопаля, Іжэўска, Валгаграда, Уладзіміра, Ніжняга Ноўгарада, Чалябінска і Карэліі. Канкурсанты малявалі творы на тэмы "Прыгожае ўбранне паўночнай сталіцы" і "Воблакі над Санкт-Пецярбургам".

На ажыццяўленне творчай ідэі журы конкурсу адвяло 1 гадзіну і 50 хвілін. Для поўнага раскрыцця сваіх задум ім была прадастаўлена свабода выбару месца для малявання, матэрыялу і тэхнікі.

Юныя мастачкі Міншчыны таксама пазнаёміліся з экспазіцыяй навукова-даследчага музея Расійскай акадэміі мастацтваў, наведалі Эрмітаж і Рускі музей.

Шмат новага пра выдатныя мясціны горада на Няве канкурсанты даведаліся дзякуючы адукацыйнаму квесту. Яркія ўражанні ў беларускіх школьнікаў пакінуў Пецяргоф.

Выстава творчых работ удзельнікаў "Вулея" па выніках паездкі ў Санкт-Пецярбург будзе прадстаўлена ў Смілавічах да Дня абароны дзяцей. А ў верасні 27 работ юных талентаў Міншчыны будуць прадстаўлены на выставе ў паўднёва-ўсходнім прыгарадзе Парыжа Шампіньі-сюр-Марн.

Дзіцячы арт-цэнтр "Вулей" працуе з 2016 года на базе Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі ў Смілавічах. Створаны па ініцыятыве Белгазпрамбанка пры ўдзеле Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі.

30 мая 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:30.05.2018
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:463
 
Ключевые слова:
Искусство Конкурс-пленэр Смілавічы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме