Па дадзеных арганізацыі, ужываньне тытуню зьяўляецца другой пасьля высокага крывянога ціску прычынай сардэчных захворваньняў.
«Штогод глябальная тытунёвая эпідэмія забірае жыцьцё больш за 7 мільёнаў чалавек, зь якіх каля 900 тысяч не зьяўляюцца курцамі і паміраюць у выніку ўдыханьня другаснага тытунёвага дыму», — адзначаюць у арганізацыі.
У Сусьветнай арганізацыі здароўя заяўляюць, што няшмат людзей разумее небясьпеку для здароўя праз паленьне.
«Дасьледаваньне, праведзенае ў 2009 годзе ў Чылі, паказала, што толькі 38% курцоў ведаюць, што гэта прыводзіць да разьвіцьця ішэмічнай хваробы сэрца, і толькі 27% ведаюць пра тое, што яно выклікае інсульт», — паведамляюць у арганізацыі.
Штогод 31 сакавіка Сусьветная арганізацыя здароўя адзначае Сусьветны дзень без тытуню, спрабуючы прыцягнуць увагу да гэтай праблемы.
У Беларусі курыць палова мужчын і 10% жанчын. Паводле Сусьветнай арганізаціы здароўя ад прычын, зьвязаных з паленьнем, у Беларусі штогод памірае каля 20 тысяч чалавек — а гэта маленькі горад.
Радыё Свабода, 31 траўня 2018
Радыё Свабода, 31 траўня 2018