https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Памёрла Папялушка савецкай эстрады - Людміла Сенчына


Спявачка стала шырока вядомай пасля выканання песні "Золушка" на навагоднім "Галубым аганьку".
Народная артыстка Расіі Людміла Сенчына памёрла ў Пецярбургу раніцай у чацвер на 68-м годзе жыцця.

"Артыстка памёрла раніцай у адной з бальніц горада пасля працяглай хваробы", — цытуюць СМІ крыніцы ў блізкім акружэнні Сенчынай.

Сенчына на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў была адной з самых яркіх спявачак у СССР, дзякуючы свайму ўнікальнаму голасу і непараўнальнаму абаянню. Легендарнай савецкай і расійскай спявачцы, народнай артыстцы Расіі Людміле Сенчынай 13 снежня 2017 года споўнілася 67 гадоў.

"Чалавечая жыццё — гэта ў лепшым выпадку тры разы па 30. Да 30 вучышся, замуж выходзіш, дзіця нараджаецца. І ты тонеш у гэтым усім. Самыя актыўныя 30 гадоў — сярэднія: самасцвярджаешся, развіваешся ў прафесіі. Ну, а 30 гадоў апошніх — гэта старасць…", — казала Людміла Сенчына у інтэрв`ю выданню "Аргументы и факты".

Любімыя песні Людмілы Сенчынай

Многія творы сталі візітоўкай спявачкі — раманс з тэлефільма "Дні Турбіных" "Целую ночь соловей нам насвистывал…", "Добрая сказка".

Пасля выканання песні "Золушка" у навагоднім "Галубым аганьку" Ігара Цвяткова на словы паэта Іллі Рэзніка Людмілу Сенчыну назвалі "галоўнай Папялушкай Савецкага Саюза".


За ўвесь час кар`еры Людміла Сенчына выпусціла восем альбомаў, а таксама асобны зборнік з песень розных гадоў, якія не ўвайшлі ў іншыя альбомы.

Мінск, 25 студзеня 2018
Sputnik
 
Дата публикации:25.01.2018
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:847
 
Ключевые слова:
Людмила Сенчина Некролог Эстрада
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме