Паводле слоў старшыні ККББ арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, сустрэча насіла нефармальны характар і праходзіла даўжэй у параўнанні з візітамі да папярэдніх Пантыфікаў.
Як прайшла сустрэча?
Напачатку старшыня епіскапату прадставіў Папу агульную сітуацыю Касцёла ў Беларусі — дасягненні і праблемы.
Папа Францішак задаваў пытанні паасобным біскупам, адказным за розныя сектары душпастырства: моладзі, сям’і, пакліканняў, фармацыі і жыцця святароў, адносін з дзяржавай і іншымі веравызнаннямі, асабліва з Праваслаўнай Царквой.
Занепакоенасць выклікалі ў Пантыфіка цяжкасці з падрыхтоўкай і падпісаннем канкардату паміж Беларуссю і Апостальскім пасадам.
Занепакоенасць выклікалі ў Пантыфіка цяжкасці з падрыхтоўкай і падпісаннем канкардату паміж Беларуссю і Апостальскім пасадам.
Разам з тым Святы Айцец паказаў вялікую зацікаўленасць рэлігійным жыццём беларускіх вернікаў і высока ацаніў мясцовыя ініцыятывы ў душпастырстве (дыяцэзіяльныя і агульнабеларускія сустрэчы моладзі, адвэнтавыя і велікапосныя чуванні, пілігрымкі, падрытоўку да сакрамэнту сужэнства, падрыхтоўку сямейных кансультантаў і інш.).
Асобна было абмеркавана магчымасць стварэння ў Касцёле Беларусі новых дыяцэзій.
Напрыканцы сустрэчы біскупы запрасілі Папу ў Беларусь. Пантыфік з энтузіязмам прыняў запрашэнне і сказаў, што яго вельмі цікавіць візіт у нашу краіну.
Як адзначыў Святы Айцец, 2017 год, на жаль, цалкам распісаны, аднак у будучыні такі візіт магчымы.
Беларускія іерархі падарылі Пантыфіку экземпляр перакладу Новага Запавету на беларускую мову і фота біскупаў з Пленарнага пасяджэння Рады Канферэнцый Біскупаў Еўропы на фоне мінскай катэдры.
Паводле слоў Мітрапаліта Кандрусевіча, сустрэча прайшла ў вельмі добрай духоўнай атмасферы, «быццам бацька сям’і сустрэўся са сваімі дзецьмі», і падбадзёрыла беларускіх біскупаў на далейшае служэнне.
Catholic.by, 1 лютага 2018