https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Католікі, грэка-католікі і пратэстанты святкуюць Божае Нараджэнне


Ва ўсіх беларускіх храмах гэтых канфесій праходзяць урачыстыя набажэнствы.
Старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі, мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у сваім пастырскім пасланні да вернікаў адзначыў: сённяшняя ўрачыстасць вучыць таму, што "кожнае жыццё — гэта Божы дар", а свята Божага Нараджэння з`яўляецца "святам жыцця".

У той жа час, падкрэсліў ён, у сучасным свеце ўкараняецца "культура смерці" — праз аборты і практыку смяротнага пакарання.

"Папа Францішак вучыць, што смяротнае пакаранне з`яўляецца знявагай недатыкальнасці жыцця і чалавечай годнасці, — адзначыў каталіцкі іерарх. — Яно супярэчыць Божым планам адносна людзей і грамадства і яго міласэрнай справядлівасці. Яно таксама несумяшчальнае з законнымі мэтамі пакарання, не з`яўляецца актам справядлівасці адносна ахвяр злачынства і на самой справе спрыяе помсце. Божы закон "не забівай" з’яўляецца абсалютным у адносінах як да нявінных, так і да вінаватых. <…>

Паводле пантыфіка, смяротнае пакаранне з`яўляецца пройгрышам прававой дзяржавы, бо ў імя справядлівасці абавязвае да забойства. Акрамя гэтага, чалавечая сістэма правасуддзя не з’яўляецца дасканалай і можа памыляцца".

Арцыбіскуп Кандрусевіч звярнуў увагу на небяспечны ўплыў "секулярызму, маральнага рэлятывізму, матэрыялізму і этычнай абыякавасці" ў сучасным свеце. Ён таксама заявіў, што "ганенні на хрысціянства працягваюцца як у традыцыйных, так і ў новых, нават узаконеных, формах".

"Прынцыпы жыцця сучаснага секулярызаванага свету інфікаваныя вірусам духоўнай хваробы, — упэўнены ён. — Еўропа літарай закону і бюракратыі, у якой чалавек становіцца вінцікам скіраванай на матэрыяльны прыбытак сістэмы, адмаўляецца ад духоўных прынцыпаў, забываючыся пра тое, што чалавек па сваёй прыродзе рэлігійны. Падобныя тэндэнцыі пагражаюць таксама і нам. <…> Маргіналізацыя рэлігіі ў публічнай сферы жыцця — гэта не прыкмета прагрэсу, але знак духоўнай дэградацыі".

Каб пазбегнуць гэтых праблем, беларусы "павінны імкнуцца да стварэння моцнай хрысціянскай культуры ў сем`ях, асяроддзі і ва ўсёй нацыі".

"Трэба памятаць пра тое, што захаванне этычных прынцыпаў служыць дабру грамадства, а еўрапейскую цывілізацыю і яе гуманізм стварае Евангелле, а не парламенцкая большасць. Гэта азначае, што Евангелле павінна ўвасабляцца ў жыцці людзей і закранаць усе сферы чалавечага жыцця — культуру, эканоміку, палітыку, сацыяльную сферу, сям`ю, адукацыю, СМІ, навуку, тэхніку, медыцыну", — падсумаваў каталіцкі іерарх.

Рымска-каталіцкі касцёл у Беларусі складаеца з чатырох дыяцэзій, якія аб`ядноўваюць 630 парафій. Адкрыта больш за 450 каталіцкіх храмаў, яшчэ некалькі дзясяткаў будуюцца. У Беларусі служаць звыш 470 каталіцкіх святароў.

Захар Шчарбакоў, БелаПАН
Мінск, 25 снежня 2017
 
Дата публикации:25.12.2017
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:451
 
Ключевые слова:
Христианство Рождество Римско-католическая церковь Религия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме