https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Выстава створаных расійскімі мастакамі карцін пра Беларусь адкрылася ў Маскве


Пра гэта паведамілі ў прэс-службе дыппрадстаўніцтва.
Выстава "Беларускія матывы", на якой прадстаўлены створаныя расійскімі мастакамі карціны пра Беларусь, адкрылася ў Маскве ў Дзелавым і культурным комплексе пасольства Беларусі ў Расіі.

У 2016 годзе 11 жывапісцаў з Санкт-Пецярбурга правялі пленэр, падарожнічаючы па Беларусі. Вынікам творчай экспедыцыі стала каля 80 палотнаў, большая частка з якіх прадстаўлена ў пасольстве ў Маскве.

Карціны ўжо выстаўляліся ў Оршы, Мінску і Санкт-Пецярбургу, атрымаўшы высокую ацэнку публікі і прызнаных майстроў жывапісу.

На палотнах - выдатныя мясціны Мінска, Оршы, Мірскі і Нясвіжскі замкі, Дом-музей Шагала ў Віцебску, Свята-Пакроўскі жаночы манастыр у Талачыне Віцебскай вобласці і іншыя маляўнічыя мясціны.

Адкрываючы выставу, саветнік-пасланнік пасольства Беларусі ў Расіі Юрый Ярашэвіч адзначыў незвычайную дакладнасць прадстаўленых работ. "Хараство Беларусі, яе бязмежныя прасторы, непаўторная прырода і незабыўны гістарычны каларыт - усё гэта душа і сэрца беларускага народа", - сказаў дыпламат. Паводле яго слоў, вельмі важна, што ў час 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Расіяй рэалізацыя такіх мастацкіх выстаў, як "Беларускія матывы" становіцца пацвярджэннем трывалых палітычных, эканамічных, гуманітарных і культурных сувязей дзвюх краін.

Экспазіцыя з`яўляецца часткай маштабнага сацыяльна-культурнага праекта "Свет вачамі мастакоў".

У рамках гэтага праекта праведзены серыі пленэраў: расійскіх жывапісцаў у краінах Еўропы і замежных мастакоў - у рэгіёнах Расіі.

У выніку створана больш за тысячу жывапісных палотнаў і праведзена больш за 20 выстаў па ўсім свеце.

Як расказала Наталля Берзіна, праект быў створаны пяць гадоў таму з мэтай развіцця міжнародных сувязей і абмену творчым вопытам. Мастакі ўжо наведалі 2 краіны, але самы цёплы прыём яны быў у Беларусі. Яна паведаміла, што ў бліжэйшых планах фонду арганізаваць пленэры беларускіх аўтараў у рэгіёны Расіі.

Выстава ў Дзелавым і культурным комплексе пасольства Беларусі ў Расіі будзе прадстаўлена да 24 мая.

12 мая 2017, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
 
Дата публикации:12.05.2017
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:861
 
Ключевые слова:
Посольство Выставка Живопись Россия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме